МІНСК, 6 сне - Sputnik. Паняцце "Веласіпедная зона" ўведзена ў Правілы дарожнага руху ў Расіі, пастанову аб абнаўленні ПДР падпісаў прэм'ер-міністр краіны Дзмітрый Мядзведзеў.
"Веласіпедная зона" - тэрыторыя, прызначаная для руху веласіпедыстаў, пачатак і канец якой пазначаныя адпаведна знакамі", - гаворыцца ў правілах.
У такой зоне абмежаваная і хуткасць руху - яна не павінна перавышаць 20 кіламетраў у гадзіну. Пры руху ў "велазоне" веласіпедысты маюць перавагу перад іншымі транспартнымі сродкамі. Пры гэтым пешаходам дазваляецца перасякаць праезную частку для веласіпедыстаў у любым незабароненым для гэтага месцы.
На веладарожках, акрамя гэтага, цяпер нельга спыняцца бліжэй, чым за пяць метраў ад скрыжавання з праезнай часткай для аўтамабіляў і месцаў спалучэння "велазон" з тратуарамі.
У выпадку, калі веласіпедныя поласы размешчаны поруч месцаў паркоўкі, то гэтыя зоны будуць падзеленыя.