Амаль кожны трэці: Беларусь заняла 13 месца па рэлігійнасці ў Еўропе

© Sputnik / Виктор ТолочкоАмаль кожны трэці: Беларусь заняла 13 месца па рэлігійнасці ў Еўропе
Амаль кожны трэці: Беларусь заняла 13 месца па рэлігійнасці ў Еўропе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як адзначылі складальнікі рэйтынгу, сярод жыхароў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы звычайна больш вернікаў, чым сярод заходнееўрапейцаў.

МІНСК, 7 сне - Sputnik. Вельмі рэлігійнымі назвалі сябе 27% беларусаў, сведчаць дадзеныя даследавання Pew Research Center.

Для складання рэйтынгу былі вывучаны чатыры паказчыкі: наведванне рэлігійных службаў, частата малітваў, вера ў Бога і ацэнка важнасці рэлігіі ў жыцці.

Святар царквы ў Глыбоцкім раёне атрымаў штраф за яе рамонт - Sputnik Беларусь
Святар царквы ў Глыбоцкім раёне атрымаў штраф за яе рамонт

27% беларусаў прызналіся, што абсалютна шчыра вераць у Бога. Кожны чацвёрты (25%) адзначыў, што моліцца кожны дзень. 30% заявілі, што ўдзельнічаюць у рэлігійных службах па меншай меры раз у месяц, а 20% лічаць рэлігію важнай часткай свайго жыцця.

У топ-10 самых рэлігійных краін Еўропы патрапілі Румынія (на першым месцы з 55%), Арменія (50%), Грузія (50%), Грэцыя (49%), Малдова (47%), Боснія (46%), Харватыя (44%), Польшча (40%), Партугалія (37%), Сербія (32%).

Беларусь сярод 34 краін апынулася на 13-м месцы.

Суседнія краіны таксама ў асноўным апынуліся ў другім дзесятку. Украіна заняла 11 радок рэйтынгу (31% рэлігійнага насельніцтва), а Літва, з візітам у якую восенню прыязджаў кіраўнік каталіцкі царквы Папа Рымскі Францыск, атрымала 21% і апынулася на 16 месцы. Расія з 17% актыўных вернікаў размясцілася на 20 месцы.

Айцец Павел Сярдзюк: рэлігія ад religare - аднавіць згубленую сувязь - Sputnik Беларусь
Відэа
Айцец Павел Сярдзюк: рэлігія ад religare - аднавіць згубленую сувязь

Выключэнне склала Польшча, якая знаходзіцца на 8 пазіцыі і Латвія - яна займае 23 радок (15%).

Самыя маленькія паказчыкі ў Бельгіі, Швецыі (па 10%), Чэхіі (8%), Даніі (8%) і Эстоніі (7%).

На думку складальнікаў, жыхары Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, як правіла, больш рэлігійныя, чым заходнееўрапейцы.

Даследаванні, на базе якіх сацыёлагі склалі рэйтынг, былі праведзены ў 2015 і 2017 гадах. Тады для вывучэння меркавання было прыцягнута каля 56 тысяч чалавек, старэйшых за 18 гадоў, меркаванне якія было атрымана шляхам апытання па тэлефоне ці асабіста.

Стужка навiн
0