https://bel.sputnik.by/20181207/Mnskae-Dynama-pry-Sdarenke-gulyae-gorsh-chym-pry-Duayery-1039051398.html
Мінскае "Дынама" пры Сідарэнке гуляе горш, чым пры Дуайеры
Мінскае "Дынама" пры Сідарэнке гуляе горш, чым пры Дуайеры
Sputnik Беларусь
Мінчане і пры новым трэнеры ніяк не могуць знайсці сваю гульню - напярэдадні каманда прайграла дома "Тарпеда" ўпершыню за шэсць гадоў. 07.12.2018, Sputnik Беларусь
2018-12-07T10:52+0300
2018-12-07T10:52+0300
2023-06-23T21:47+0300
спорт
у беларусі
навіны
хк дынама (мінск)
хакей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103904/91/1039049165_0:41:2906:1676_1920x0_80_0_0_3bb23defadfd94cbaa2d1e932e5e1374.jpg
МІНСК, 7 сне - Sputnik. Працэнт набраных ачкоў хакейнага клуба "Дынама-Мінск" пры новым галоўным трэнеры каманды Андрэи Сідарэнке горш, чым пры яго папярэдніку Гордзі Дуайеры, такую статыстыку прыводзяць спартыўныя СМІ.Сідарэнка змяніў Дуайера на пасадзе галоўнага трэнера "зуброў" у пачатку лістапада. З тых часоў каманда пад кіраўніцтвам расійскага спецыяліста, які таксама ўзначальвае нацыянальную зборную Беларусі па хакеі, правяла 11 матчаў, атрымаўшы ўсяго тры перамогі. "Бела-сінія" набралі шэсць ачкоў з 22 магчымых (27,27%). Пры Дуайеры ў 25 сустрэчах 16 балаў (32%) - шэсць перамог і 19 паражэнняў.Пры гэтым "зубры" пад кіраўніцтвам Сідарэнкі толькі адзін раз змаглі атрымаць перамогу ў асноўны час, адолеўшы дома "Трактар" (3:1). А прайгравала каманда заўсёды ў асноўны час.Напярэдадні мінчане зноў прайгралі: паражэнне ад ніжагародскага "Тарпеда" (3:6). Прычым, ніжагародцы ў апошні раз перамагалі "зуброў" у кастрычніку 2012-га.Зараз мінскае "Дынама" размяшчаецца на 11-м месцы ў табліцы Заходняй канферэнцыі з 22 ачкамі ў 36 гульнях.10 снежня падапечныя Сідарэнкі прымуць у гасцях "Віцязь".
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103904/91/1039049165_110:0:2841:2048_1920x0_80_0_0_efdb12cddd73ddab66c22dcb7f715941.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, у беларусі, навіны , хк дынама (мінск), хакей
спорт, у беларусі, навіны , хк дынама (мінск), хакей
Мінскае "Дынама" пры Сідарэнке гуляе горш, чым пры Дуайеры
10:52 07.12.2018 (абноўлена: 21:47 23.06.2023) Мінчане і пры новым трэнеры ніяк не могуць знайсці сваю гульню - напярэдадні каманда прайграла дома "Тарпеда" ўпершыню за шэсць гадоў.
МІНСК, 7 сне - Sputnik. Працэнт набраных ачкоў хакейнага клуба "Дынама-Мінск" пры новым галоўным трэнеры каманды Андрэи Сідарэнке горш, чым пры яго папярэдніку Гордзі Дуайеры, такую статыстыку прыводзяць спартыўныя СМІ.
Сідарэнка змяніў Дуайера на пасадзе галоўнага трэнера "зуброў" у пачатку лістапада. З тых часоў каманда пад кіраўніцтвам расійскага спецыяліста, які таксама ўзначальвае нацыянальную зборную Беларусі па хакеі, правяла 11 матчаў, атрымаўшы ўсяго тры перамогі. "Бела-сінія" набралі шэсць ачкоў з 22 магчымых (27,27%). Пры Дуайеры ў 25 сустрэчах 16 балаў (32%) - шэсць перамог і 19 паражэнняў.
Пры гэтым "зубры" пад кіраўніцтвам Сідарэнкі толькі адзін раз змаглі атрымаць перамогу ў асноўны час, адолеўшы дома "Трактар" (3:1). А прайгравала каманда заўсёды ў асноўны час.
Напярэдадні мінчане зноў прайгралі: паражэнне ад ніжагародскага "Тарпеда" (3:6). Прычым, ніжагародцы ў апошні раз перамагалі "зуброў" у кастрычніку 2012-га.
Зараз мінскае "Дынама" размяшчаецца на 11-м месцы ў табліцы Заходняй канферэнцыі з 22 ачкамі ў 36 гульнях.
10 снежня падапечныя Сідарэнкі прымуць у гасцях "Віцязь".