Міністэрства на пяцёрку: беларусам прапанавалі ацаніць працу дзяржорганаў

© PixabayМіністэрства на пяцёрку: беларусам прапанавалі ацаніць працу дзяржорганаў
Міністэрства на пяцёрку: беларусам прапанавалі ацаніць працу дзяржорганаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кожны, у каго ёсць станоўчы і ці адмоўны досвед зносін з міністэрствамі і ведамствамі зможа цяпер ацаніць іх працу і выказаць прэтэнзіі на спецыялізаваным партале.

МІНСК, 7 сне - Sputnik. Ацаніць працу дзяржаўных органаў цяпер можна на партале рэйтынгавай ацэнкі беларускіх арганізацый, паведамляе прэс-служба Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Любой дзяржарганізацыі на сайце прапануюць выставіць адзнаку па пяцібальнай сістэме. Асноўныя крытэрыі ацэнкі:

  • прастата і зразумеласць працэсу атрымання паслугі,
  • даступнасць інфармацыі пра тое, як яе атрымаць,
  • выкананне тэрмінаў звароту, прадугледжаных заканадаўствам,
  • добразычлівасць і ветлівасць супрацоўнікаў установы.

На аснове карыстацкіх адзнак будзе фармавацца рэйтынг устаноў. Да 1 студзеня 2019 года партал працуе ў тэставым рэжыме - карыстальнікам прапануецца дасылаць заўвагі і прапановы па паляпшэнні яго працы.

Стужка навiн
0