Беларускі выканаўца Ціма Беларускіх, пра якога мы пачулі гэтым летам, працягвае здзіўляць: улюбёнец тынэйджараў выпусціў адзін кліп на два хіты - "Мокрые кроссы" і "Незабудка".
На сваім YouTube-канале Kaufman Label прэзентаваў дзевяціхвілінны кліп-гісторыю на дзве песні Цімы Беларускіх - "Мокрые кроссы" і "Незабудка". Два хіты звязалі ў адну гісторыю, а закадровые размовы выканаўцы і іншых герояў кліпа сталі пераходам паміж імі.
У апісанні відэа стваральнікі адзначылі, што не прэтэндуюць на прэмію "Оскар": яны проста хацелі распавесці праўдзівую гісторыю пра жыццё, закаханасці і творчасць.