Калі вам яшчэ не дазваляюць паставіць ёлку дома, але душа ўжо патрабуе зімовай атмасферы і мішуры, прынясіце ёлку ў офіс і ўпрыгожвайце. Так і паступілі карэспандэнты Sputnik.
Такім чынам, абярыце самае прасторнае памяшканне ў рэдакцыі, дзе верагоднасць сутыкнуцца з калегамі найбольш вялікая. Так вы зможаце прыцягнуць у сваю каманду больш людзей. Ніхто не хоча ўпрыгожваць ёлку? Справімся самі, пачнём ужо з таго, што разбяром цацкі па колерах.
У вас у кампаніі ёсць карпаратыўны колер? Выдатна, хай адна з елак гармануе са сценамі і стварае адчуванне свята ва ўсіх насельнікаў офіса. Цяпер вас не будуць лаяць за марнаванне працоўнага часу. А астатнія ўпрыгожым як душы заўгодна і наколькі хопіць цацак.
А зрэшты, елка ўпрыгожваецца хутка і шмат працоўнага часу не адбярэ. Чатыры елкі мы прыбралі за 20 хвілін. Адна елка вытрыманая ў савецкай стылістыцы, ды і якая ёлка не будзе выглядаць, як у СССР, калі на яе ўзняць пяціканцовую зорку? А можна ўпрыгожыць ёлку старымі шклянымі цацкамі, каб яна спадабалася рэтраградам.
А які варыянт абераце вы? Пакуль вырашаеце, паглядзіце, як справіліся з гэтай задачай у чатыры рукі мы.