Калі беларусы змогуць атрымаць ID-пашпарты?

© Sputnik / Юлия БалакиреваПрыклады ID-карт
Прыклады ID-карт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У першы час электронныя пашпарты будуць рабіць не ўсім, а на падставе заявы чалавека.

МІНСК, 10 сне - Sputnik. Калі і як беларусы змогуць атрымліваць электронныя пашпарты, распавёў у эфіры тэлеканала СТБ першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко.

Беларускі пашпарт - 54-ы ў рэйтынгу наймацнейшых у свеце - Sputnik Беларусь
Беларускі пашпарт - 54-ы ў рэйтынгу наймацнейшых у свеце

Па словах чыноўніка, на 2019 і 2020 гады запланавана некалькі важных праектаў. "Гэта і Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма, і новы варыянт агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы. Гэта значыць тых інфраструктурных элементаў, якія дазваляюць усю неабходную інфармацыю сабраць разам і злучыць, каб атрымаць адміністрацыйную працэдуру", - адзначыў Шадко.

Паводле яго слоў, нейкія з іх да канца 2020 года мы ўбачым напэўна. Перш за ўсё, ідэнтыфікацыйную карту беларуса, ці электронны пашпарт. ID-пашпарт таксама будзе носьбітам электроннага лічбавага подпісу.

Па словах Шадко, у Мінсувязі разлічваюць, што ўсе працы будуць выкананыя у 2019 годзе, затым пачнуць выдаваць электронныя пашпарты. Па тэхнічных прычынах, адразу замяніць папяровыя пашпарты на ID-карты не атрымаецца. У першы час выдаваць іх будуць па заяўным прынцыпе.

"Гэта значыць, чалавек, які зноў звяртаецца за пашпартам, які прыходзіць за абменам пашпарта, альбо для тых жадаючых, якія хочуць свой папяровы памяняць на больш модны, прыгожы, кампактны, зручны электронны", - растлумачыў Шадко.

Раней планавалася, што ID-карты будуць выпушчаны ў 2018 годзе, а з 1 студзеня 2019 года іх ужо пачнуць выдаваць грамадзянам. Такія карты закліканы замяніць традыцыйны папяровы пашпарт - яны будуць утрымліваць асноўную інфармацыю пра чалавека і ключ электроннага лічбавага подпісу, якая прадаставіць доступ да дзяржаўных электронных паслуг.

Sputnik ужо паведамляў, што для грамадзянаў Беларусі кошт ID-карты складзе адну базавую велічыню. Кошт жа замежнага біяметрычнага пашпарта - 20-30 долараў ЗША.

Стужка навiн
0