МІНСК, 11 сне - Sputnik. У Беларусь для ўдзелу ў традыцыйным прэс-туры прыбылі прадстаўнікі СМІ і блогеры з 44 рэгіёнаў Расіі, паведамілі ў прэс-службе беларускага пасольства ў Маскве.
Больш за 80 прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных, федэральных і саюзных СМІ, экспертаў і блогераў прыехалі ў Віцебск. У праграму візіту ўключана наведванне Полацка і Наваполацка.
У ходзе ўжо чатырнаццатага па ліку прэс-тура расійскія журналісты ўбачаць Сафійскі сабор і Музей беларускага кнігадрукавання. Пабываюць яны і ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры, а затым пазнаёмяцца з Полацкім дзяржаўным універсітэтам.
Затым расіяне ўбачаць, як працуе флагман беларускай прамысловасці - наваполацкі "Нафтан". Пасля чаго на пытанні журналістаў, блогераў і экспертаў адкажа кіраўніцтва вобласці.
Цікава, што ў папярэдні раз прэс-тур у Віцебскай вобласці быў у 2014 годзе, і праграма візіту была практычна такая ж, праўда, тады Наваполацкім райвыканкамам кіравала цяперашні кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.
Фінішнай рысай чарговага прэс-тура для расіян стане сустрэча з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які традыцыйна адказвае на іх пытанні па некалькі гадзін запар.