Патэрсан, Роўлінг і Кінг: Forbes назваў самых дарагіх пісьменнікаў свету

© AP / Francois MoriСтывен Кінг
Стывен Кінг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У тройку лідараў увайшлі Джэймс Патэрсан, Джоан Роўлінг і Стывен Кінг - яны за год разам зарабілі 161 мільён долараў.

МІНСК, 12 сне - Sputnik. Амерыканскі часопіс Forbes склаў топ-10 самых высокааплатных пісьменнікаў свету, у рэйтынг выданне ўключыла 11 літаратараў - два аўтары падзялілі апошні радок.

Паводле інфармацыі часопіса, сумарна самыя дарагія пісьменнікі зарабілі звыш за 283 мільёны долараў і прадалі толькі ў ЗША больш за 24 мільёны асобнікаў сваіх кніг.

На першым радку рэйтынгу знаходзіцца аўтар серыі дэтэктываў пра інспектара Алекса Кроса Джэймс Патэрсан: ён зарабіў 86 мільёнаў долараў. Брытанка Джоан Роўлінг, стваральнік шэрагу кніг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра, заняла другое месца - яе заробак, паводле дадзеных Forbes, склаў 54 мільёны. У тройку лідараў трапіў таксама кароль жахаў Стывен Кінг - літаратурная дзейнасць прынесла яму за год 21 мільён долараў.

У дзясятку самых высокааплатных аўтараў таксама ўключаны:

  • аўтар "юрыдычных" трылераў Джон Грышэм
  • дзіцячы пісьменнік Джэф Кінні
  • аўтар містычных дэтэктываў Дэн Браўн
  • публіцыст Майкл Вольф
  • аўтар любоўных раманаў Нора Робертс
  • фантаст Рык Рыярдан і аўтар "Пяцідзесяці адценняў шэрага" Эрыка Леанард Джэймс

Часопіс пры складанні свайго рэйтынгу ўлічваў гадавы прыбытак пісьменнікаў, атрыманы з 1 чэрвеня 2017 года.

Стужка навiн
0