Сіноптыкі папярэдзілі аб моцным тумане ў сераду 12 снежня

© PexelsСіноптыкі папярэдзілі аб моцным тумане ў сераду 12 снежня
Сіноптыкі папярэдзілі аб моцным тумане ў сераду 12 снежня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне аб'яўлены перадапошні - аранжавы - узровень небяспекі.

МІНСК, 12 сне - Sputnik. Моцныя туманы чакаюцца ў Беларусі ноччу і раніцай у сераду 12 снежня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Снег, моцныя туманы і пахаладанне да выхадных: надвор'е ў Беларусі на тыдзень - Sputnik Беларусь
Снег, моцныя туманы і пахаладанне да выхадных: надвор'е ў Беларусі на тыдзень

Па дадзеных Гідрамета, у бліжэйшыя двое сутак у краіне яшчэ захаваецца няўстойлівае надвор'е, абумоўленае ўплывам франтальных раздзелаў, а затым вецер зменіцца на паўночны, і тэмпература паветра пачне паніжацца.

"Туман захаваецца на працягу ночы і раніцай 12 снежня. Бачнасць у тумане - 100-500 метраў", - сказалі сіноптыкі.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне аб'яўлены перадапошні - аранжавы - узровень небяспекі.

У сваю чаргу ў ДАІ заклікалі кіроўцаў з улікам туманаў быць асабліва ўважлівымі пры руху: выбіраць аптымальную хуткасць, захоўваць бяспечную дыстанцыю і пазбягаць неабдуманых манеўраў.

Стужка навiн
0