МІНСК, 12 сне - Sputnik. Цягнік №328/327 Мінск - Казань фарміравання Беларускай чыгункі прызначаецца з 12 снежня, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Новы цягнік будзе курсіраваць круглы год адзін раз у тыдзень з адпраўленнем са сталіцы Беларусі па серадах у 21:55 і прыбыццём у сталіцу Татарстана па пятніцах у 17:53. З Казані цягнік будзе адпраўляцца з 15 снежня па суботах у 07:43 і прыбываць у Мінск па панядзелках у 05:13.
Пры гэтым у БЧ звяртаюць увагу, што на новым маршруце прадугледжана сістэма зніжак. "Для арганізаваных груп пасажыраў ад 10 да 24 чалавек прадастаўляецца зніжка 20%, для груп ад 25 і больш чалавек - 30%, а таксама 10-працэнтная зніжка на месцы ў плацкартных вагонах на бакавых месцах", - удакладнілі ў прэс-службе.
Пры куплі білетаў у купэйныя і спальныя вагоны за 60-31 суткі да адпраўлення цягніка можна разлічваць на зніжку 20%, за 30-21 суткі - 15%. Калі аформіць квіткі па прынцыпе "туды-назад", прадугледжваецца зніжка 10%.
Беларуская чыгунка прадугледзела і бесперасадачныя вагоны Гомель - Казань і Брэст - Казань. Так плануецца наладзіць сувязі паміж такімі гарадамі, як Гомель, Магілёў, Орша, Брэст і Баранавічы, і рэгіёнамі Расіі.
Акрамя гэтага, будзе ажыццяўляцца перасадка з раённых і абласных цэнтраў Мінскай і Гродзенскай абласцей (Гродна, Масты, Ліда і Маладзечна) на станцыі Мінск-Пасажырскі і Віцебскай вобласці - на станцыі Орша-Цэнтральная.