Фотафакт: расійскі прэм'ер Мядзведзеў фатаграфаваў Брэсцкую крэпасць

© Sputnik / Виктор ТолочкоФотафакт: расійскі прэм'ер Мядзведзеў фатаграфаваў Брэсцкую крэпасць
Фотафакт: расійскі прэм'ер Мядзведзеў фатаграфаваў Брэсцкую крэпасць - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Разам са сваім беларускім калегам Сяргеем Румасам кіраўнік Кабінета міністраў Расіі ўшанаваў памяць загінулых абаронцаў фарпоста.

БРЭСТ, 13 сне - Sputnik. Расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў падчас экскурсіі па залах мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", дзе нядаўна прайшла рэканструкцыя, здымаў экспазіцыю на фотаапарат.

© Sputnik / Виктор ТолочкоРасійскі прэм"ер вядомы сваім захапленнем фатаграфіяй
Фотафакт: расійскі прэм'ер Мядзведзеў фатаграфаваў Брэсцкую крэпасць - Sputnik Беларусь
Расійскі прэм"ер вядомы сваім захапленнем фатаграфіяй

У чацвер расійская дэлегацыя на чале з прэм'ерам Мядзведзевым прыбыла ў Брэст, каб прыняць удзел у пасяджэнні Саюзнага Саўміна.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзмітрый Мядзведзеў фатаграфаваў Брэсцкую крэпасць
Фотафакт: расійскі прэм'ер Мядзведзеў фатаграфаваў Брэсцкую крэпасць - Sputnik Беларусь
Дзмітрый Мядзведзеў фатаграфаваў Брэсцкую крэпасць

Перад пачаткам пасяджэння для расійскай і беларускай дэлегацый была праведзена экскурсія па Брэсцкай крэпасці, перадае карэспандэнт Sputnik.

© Sputnik / Виктор ТолочкоСяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў усклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню
Фотафакт: расійскі прэм'ер Мядзведзеў фатаграфаваў Брэсцкую крэпасць - Sputnik Беларусь
Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў усклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню

Разам са сваім беларускім калегам Сяргеем Румасам кіраўнік Кабінета міністраў Расіі Мядзведзеў ушанаваў памяць загінулых абаронцаў фарпоста, а затым былі ўскладзеныя вянкі і кветкі да Вечнага агню.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэм"еру Расіі прадэманстравалі вынік паспяховага супрацоўніцтва музея і карпарацыі Газпром, якая вылучыла музею каля мільёна долараў на сучаснае абсталяванне залаў
Фотафакт: расійскі прэм'ер Мядзведзеў фатаграфаваў Брэсцкую крэпасць - Sputnik Беларусь
Прэм"еру Расіі прадэманстравалі вынік паспяховага супрацоўніцтва музея і карпарацыі Газпром, якая вылучыла музею каля мільёна долараў на сучаснае абсталяванне залаў

Расійскаму прэм'еру паказалі экспазіцыю мемарыяльнага комплексу - выставу "Музей вайны - тэрыторыя міру", прысвечаную першым дням Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая экспазіцыя размясцілася ў паўднёва-усходняй казарме.

© Sputnik / Виктор Толочко"Кожнае наведванне Брэсцкай крэпасці пакідае незгладжальнае ўражанне. Подзвіг герояў-абаронцаў крэпасці будзе заўсёды ў памяці ўдзячных нашчадкаў. Дзякуй усім, хто дапамагае захаваць гэтую памяць", - напісаў у кнізе Мядзведзеў.
Фотафакт: расійскі прэм'ер Мядзведзеў фатаграфаваў Брэсцкую крэпасць - Sputnik Беларусь
"Кожнае наведванне Брэсцкай крэпасці пакідае незгладжальнае ўражанне. Подзвіг герояў-абаронцаў крэпасці будзе заўсёды ў памяці ўдзячных нашчадкаў. Дзякуй усім, хто дапамагае захаваць гэтую памяць", - напісаў у кнізе Мядзведзеў.

Расійскі прэм'ер, які вядомы сваім захапленнем фатаграфіяй, падчас экскурсіі ўвесь час рабіў здымкі на свой фотаапарат.

Пасля экскурсіі Мядзведзеў распісаўся ў кнізе ганаровых гасцей, сказаўшы, што рабіў падобны запіс больш за дзесяць гадоў таму 22 чэрвеня 2008 года, калі прыязджаў на мерапрыемствы ў Брэсцкую крэпасць.

Стужка навiн
0