МІНСК, 13 сне - Sputnik. Трэнерскі штаб беларускай зборнай па біятлоне аб'явіў склад на сённяшнюю жаночую спрынтарскую гонку на другім этапе Кубка свету, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона (БФБ).
Сёння ў аўстрыйскім Хохфільцэне стартуе другі этап Кубка свету па біятлоне. Праграму спаборніцтваў адкрые жаночы спрынт.
У стартавым аркушы беларускай каманды пяць спартсменак: Ірына Крыўко (4-ы стартавы нумар), Дынара Алімбекава (44), Ірына Кручынкіна (53), Ганна Сола (85) і Дар'я Юркевіч (87).
Гонка пачнецца ў 16:15 (па мінскім часе). У прамым эфіры яе пакажа тэлеканал "Беларусь 5".
Заўтра адбудзецца мужчынскі спрынт.