МІНСК, 13 сне - Sputnik. Беларускія чыноўнікі адмянілі канцэрт расійскага гурту IC3PEAK у сталічным клубе "Бруге", які павінен быў адбыцца ў чацвер 13 снежня.
"Упраўленне культуры Мінгарвыканкама анулявала гастрольнае пасведчанне на права правядзення канцэрта", - паведамілі ў мінскім клубе.
Арганізатары абяцалі пазней распаўсюдзіць інфармацыю аб вяртанні грошай за квіткі на канцэрт гурта, які не адбыўся.
Сваё рашэнне адмяніць гастрольнае пасведчанне для музыкаў упраўленне культуры Мінгарвыканкама ў лісце за подпісам Валянціны Рудзікавай матывавала п. 3 арт. 215 Кодэкса аб культуры, г.зн. мастсавет па культурна-відовішчных мерапрыемствах прызнаў нізкім узровень музыкі IC3PEAK.
У Мінску раней не змаглі выступіць рэпэры Face і Элджэй, дуэт АИГЕЛ з Татарстана, а групы Die Antwoord, RSAC, рэпэры Schokk і Jubilee не змаглі нават атрымаць "гастролькі" ад мінскіх чыноўнікаў.
У апошні час гурт IC3PEAK, як і некаторыя іншыя рэп-выканаўцы, сутыкнулася з некалькімі адменамі сваіх выступаў у розных рэгіёнах Расіі. Пра сітуацыю было даложана прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, які даручыў разабрацца з тым, што адбываецца.