Феерверк у Новы год мінчане змогуць паглядзець у трох месцах

© Sputnik / Виктор ТолочкоФеерверк у Новы год мінчане змогуць паглядзець у трох месцах
Феерверк у Новы год мінчане змогуць паглядзець у трох месцах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У мінулым годзе салют на Новы год праводзілі толькі ў адным месцы - ля Палаца спорту.

МІНСК, 14 сне - Sputnik. Навагодні феерверк ноччу 1 студзеня мінчане і госці сталіцы змогуць убачыць на трох пляцоўках, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ.

У мінулым годзе салют на Новы год праводзілі толькі ў адным месцы - ля Палаца спорту, падчас сустрэчы 2019-га да гэтай пляцоўцы дададуцца яшчэ дзве.

Паводле інфармацыі мінскіх уладаў, самы прыгожы феерверк, які будзе суправаджацца музыкай, можна будзе паглядзець, як і ў 2018-м, каля Палаца спорту - пачнецца ён у 01:30 і будзе доўжыцца каля 11 хвілін.

У гэты ж час пачнецца салют каля Лядовага палаца спорту, размешчанага на вуліцы Прытыцкага, там яго працягласць складзе 15 хвілін.

Трэцяя пляцоўка, дзе можна будзе ўбачыць навагодні феерверк - парк Уга Чавеса ў мікрараёне Каменная Горка, яго пачатак запланаваны на 02:00, працягласць салюту - 13 хвілін.

Стужка навiн
0