МІНСК, 14 сне - Sputnik. Паніжэнне тэмпературнага фону чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, паведамілі Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У суботу ў краіне будзе пераважна воблачнае надвор'е. Месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра застанецца нязменнай на працягу сутак: 0..-6°С.
"Атмасферны ціск будзе расці", - дадалі ў Гідрамеце.
Паводле прагнозу сіноптыкаў, 16 і 17 снежня ўсходняя частка Беларусі будзе знаходзіцца на перыферыі халоднага скандынаўскага антыцыклону, а па заходняй палове краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу.
Раніцай і днём пройдзе кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, днём парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе -3..-9°С, па ўсходзе пры праясненнях да -11°С. Днём будзе крыху цяплей: -1..-7°С.
У панядзелак, 17 снежня, чакаюцца слабая мяцеліца і кароткачасовы снег. Уначы яны закрануць заходні, а днём - цэнтральны раён. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер паўднёва-усходні парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак -3..-10°С. Толькі па ўсходзе краіны ноччу пры праясненнях будзе да -12..-15°С, днём у заходніх раёнах 0..-2°С.