МІНСК, 14 сне - Sputnik. Пахаладанне чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, на выхадныя ўначы тэмпература паветра можа апускацца да -12°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у пятніцу 14 снежня на надвор'е ў рэспубліцы будзе ўплываць малаактыўны франтальны раздзел: ноччу пройдзе снег, а на працягу дня тэмпература паветра складзе ад 0 да -5°С.
У суботу 15 снежня тэрыторыя Беларусі апынецца на перыферыі антыцыклона з цэнтрам над Скандынавіяй: зноў чакаецца снег, а на дарогах - галалёдзіца. Уначы тэрмометры пакажуць ад -2 да -7°С, днём - ад 0 да -6°С.
Па дадзеных Гідрамета, у нядзелю 16 снежня раніцай і днём на захадзе рэспублікі пройдзе кароткачасовы снег, месцамі - слабая мяцеліца, ноччу пры праясненнях тэмпература паветра апусціцца да -12°С, днём будзе цяплей - ад -1 да -7°С.
Згодна з доўгатэрміновым прагнозам сіноптыкаў халаднаватае надвор'е чакаецца і на наступным тыдні: адлігі не будзе, а дзённая тэмпература будзе трымацца ў межах -5..-7°С.