Беларуская спявачка перамагла ў латвійскім шоу "Х-фактар"

© Mārtiņš Otto/TVNETСпявачка Kattie
Спявачка Kattie  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спявачка Kattie атрымала не толькі прыз у памеры 10 тысяч еўра, але і эксклюзіўны кантракт з лэйблам Sony Music.

МІНСК, 17 сне - Sputnik. Беларуская спявачка Kattie (Кацярына Рудніцкая) стала пераможцай латвійскага конкурсу "Х-фактар", фінал якога паказалі напярэдадні ў тэлеэфіры.

Арыгінальны "Х-фактар" выходзіць на тэлеэкраны ў Вялікабрытаніі, аднак конкурс талентаў папулярны па ўсім свеце: многія краіны купілі франшызу і запусцілі ўласныя версіі шоу. Беларусы перыядычна ўдзельнічаюць у некаторых з іх, у тым ліку - у Латвіі і Украіне, аднак перамогі пакуль ніхто з беларускіх артыстаў не заваёўваў.

Першай беларускай пераможцай "Х-фактар" стала Kattie. 26-гадовая спявачка выйграла ў фінале тэлепраекта напярэдадні - за яе прагаласавала большасць тэлегледачоў.

Апярэдзіла беларуска ў тым ліку і тых канкурэнтаў, на якіх ставілі букмекеры - групы Baritoni і Radio Trio.

Прыз пераможцы праекта - 10 тысяч еўра і эксклюзіўны кантракт з гуказапісвальным лэйблам Sony Music.

Kattie раней удзельнічала ў некаторых беларускіх тэлепраектах, уключаючы нацыянальны адбор на "Еўрабачанне". Адзін раз артыстка выходзіла ў фінал адбору, аднак у тым годзе яна саступіла групе Naviband. Чытайце інтэрв'ю з Kattie на Sputnik.

Стужка навiн
0