Фільм "Хрусталь" не трапіў у шорт-ліст "Оскара"

© Photo : Демарш-фильм (2018)Фільм "Хрусталь" не трапіў у шорт-ліст "Оскара"
Фільм Хрусталь не трапіў у шорт-ліст Оскара - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Не ўвайшлі ў лік прэтэндэнтаў "Сабібор" расіяніна Канстанціна Хабенскага і "Данбас" украінскага рэжысёра Сяргея Лазніцы.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Беларускі мастацкі фільм "Хрусталь" не ўвайшоў у лік карцін, якія змогуць прэтэндаваць на кінапрэмію "Оскар" у катэгорыі "Лепшы фільм на замежнай мове".

Кадр з фільма Хрусталь - Sputnik Беларусь
Фільм "Хрусталь" атрымаў гран-пры фестываля ў Алматы

Амерыканская акадэмія кінамастацтваў у панядзелак вызначылася са спісам з дзевяці замежных фільмаў, якія будуць змагацца у 2019 годзе за галоўную кінаўзнагароду.

Сярод адабраных карцін няма фільма рэжысёра Дар'і Жук "Хрусталь". Не ўвайшлі ў лік прэтэндэнтаў "Сабібор" расіяніна Канстанціна Хабенскага і "Данбас" украінскага рэжысёра Сяргея Лазніцы.

У 2019 годзе на "Оскар" будуць прэтэндаваць:

  • "Вінаваты" (Данія)
  • "Пералётныя птушкі" (Калумбія)
  • "Шопліфтары" (Японія)
  • "Работа без аўтарства" (Германія)
  • "Капернаум" (Ліван)
  • "Айка" (Казахстан)
  • "Рома" (Мексіка)
  • "Палаючыя" (Паўднёвая Карэя)
  • "Халодная вайна" (Польшча)

Чарговая цырымонія ўручэння кінапрэміі "Оскар" пройдзе ў Лос-Анджэлесе 24 лютага наступнага года.

Стужка навiн
0