За беларускім Дзедам Марозам зараз можна прасачыць анлайн

© Sputnik / Сергей ЛескетьРэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Белтэлерадыёкампанія" прапануе падлучацца да прамой трансляцыі з Белавежскай пушчы.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Беларускі Дзед Мароз жыве ў Белавежскай пушчы, і ў гэтым годзе ён дазволіў назіраць за сваім жыццём анлайн.

Белавежскі Дзед Мароз - Sputnik Беларусь
Беларускі Дзед Мароз стаў лепшым сярод сваіх "калегаў" з СНД

Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі пры тэхнічнай падтрымцы РУП Белтэлекам запусцілі праект "Дзед Мароз Online".

"У гэтым годзе ўпершыню апынуцца ў сядзібе галоўнага Дзеда Мароза краіны можна будзе, не выходзячы з хаты. З 17 снежня па 14 студзеня з раніцы да вечара на сайце медыяхолдынга www.tvr.by будзе ісці online-трансляцыя з рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы", - распавялі ў "Белтэлерадыёкампаніі".

На галоўных лакацыях комплексу ўсталявалі тры вэб-камеры з відамі на маёнтак Дзеда Мароза, паляны "Белавежка і сем гномаў" і "Дванаццаць месяцаў". Пра тое, каб ракурс быў добры, паклапаціліся прафесійныя аператары.

Цяпер паназіраць за ўсім, што адбываецца ў эпіцэнтры беларускай навагодняй казкі, можна ў любым пункце свету - дастаткова толькі выйсці ў інтэрнэт. Убачыць Дзеда Мароза можна, пачынаючы ўжо з сённяшняга дня.

Стужка навiн
0