Палата прадстаўнікоў на пасяджэнні ў сераду 19 снежня ўхваліла ў другім чытанні праект бюджэту Беларусі на 2019 г. Ён будзе прафіцытны, розніцу паміж узроўнем даходаў і расходаў мяркуецца накіраваць на пагашэнне знешніх пазыковых абавязацельстваў.
Кіраўнік беларускага Мінфіна Максім Ермаловіч расказаў у тэлеэфіры пра некаторыя нюансы фарміравання бюджэту краіны на 2019 г.
"У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы мы пачалі паэтапна зніжаць узровень падтрымкі рэальнага сектара эканомікі і за кошт эканоміі па гэтых напрамках аднаўляем частку сацыяльных выдаткаў, у прыватнасці, заработную плату", - сказаў Ермаловіч.
Важна, што па ўзроўні сярэдняй зарплаты магчыма будзе выйсці на суадносіны, усталяваныя Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця, гэта не менш за 80% у бюджэтным сектары ад сярэдняй заработнай платы ў цэлым па краіне, удакладніў міністр.
"Ацэньваем, што сярэдняя заработная плата павялічыцца на 70 рублёў у параўнанні з гэтым годам у разліку на аднаго бюджэтніка", - паведаміў кіраўнік беларускага Мінфіна.
Раней кіраўнік фінансавага ведамства казаў пра тое, што беларускі бюджэт-2019 звярстаны па "жорсткаму сцэнару", у ім сярод іншага прадугледжаны і рэжым эканоміі для бюджэтных арганізацый, які, тым не менш, не павінен адбіцца на якасці аказваемых паслуг.
Таксама прадугледжана, што бюджэтныя выдаткі на сацыяльную палітыку, ахову здароўя, адукацыю вырастуць у рэальным выражэнні на 6-7%.
Каментар міністра фінансаў Беларусі Максіма Ермаловіча слухайце на радыё Sputnik Беларусь.