Лукашэнка: не дай бог, вы праваліцеся на II Еўрапейскіх гульнях

© Photo : пресс-служба президента РБНарада ў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па развіцці летніх відаў спорту
Нарада ў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па развіцці летніх відаў спорту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў ад спартыўных функцыянераў і чыноўнікаў краіны годных вынікаў на II Еўрапейскіх гульнях і прыгразіў, што ў выпадку правалу месца ў краіне не будзе нікому з іх.

МІНСК, 19 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў спартыўных чыноўнікаў, што чакае высокіх вынікаў ад беларускіх спартсменаў на II Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць у Мінску ў 2019 годзе. Пра гэта ён заявіў у аўторак на маштабнай нарадзе аб развіцці летніх відаў спорту.

Калядны турнір - 2018 у Мінску - Sputnik Беларусь
Лукашэнка і народ стаміліся чакаць вынікаў у спорце

"Народ стаміўся чакаць ад вас вынікаў. Калі будуць медалі і вынікі? Вы казалі амаль 20 хвілін, і я не пачуў адказу на пытанне. Я толькі чуў: "фінансаванне", "харчаванне" і "пражыванне". Больш я нічога не чуў", - абурыўся кіраўнік дзяржавы пасля дакладу міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука.

У адказ на гэта Кавальчук паабяцаў, што на II Еўрапейскіх гульнях краіна ўбачыць годныя вынікі.

"Не дай бог, вы праваліцеся на гэтых гульнях, вам у краіне месца няма. Ні вам, ні Дзевятоўскаму (Вадзім Дзевятоўскі - кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі - Sputnik), ні ўсім астатнім. Вы выбіралі віды спорту, я вам забяспечыў гэты калідор, еўрапейцы пагадзіліся. Не будзе выніку, трэба па-мужчынску, каб потым не было стогнаў і рыданняў, як гэта бывае ў культурных работнікаў і ў спартсменаў", - парыраваў Лукашэнка.

Таксама беларускі лідар, гаворачы пра гатоўнасць краіны да II Еўрапейскіх гульняў, канстатаваў, што многае ўжо зроблена, але ёсць і нявырашаныя пытанні.

"Неабходна прывесці ў парадак спартыўную інфраструктуру, улічыць усе нюансы, звязаныя з лагістыкай, харчаваннем, медыцынскім суправаджэннем і забеспячэннем бяспекі ўдзельнікаў і гасцей гульняў. Грошы, якія вылучаюцца на гульні, павінны застацца ў краіне", - падкрэсліў беларускі лідар.

Стужка навiн
0