Мінфін распавёў, на колькі вырастуць заробкі бюджэтнікаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінфін распавёў, на колькі вырастуць заробкі бюджэтнікаў
Мінфін распавёў, на колькі вырастуць заробкі бюджэтнікаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Урад абяцае і далей працаваць над павышэннем зарплат бюджэтнікаў.

МІНСК, 19 сне - Sputnik. Сярэдні заробак работнікаў бюджэтнай сферы ў наступным годзе вырасце на 70 рублёў, заявіў у сераду журналістам кіраўнік Мінфіна Беларусі Максім Ермаловіч.

Прыняты дэпутатамі бюджэт на 2019 г. захоўвае сваю сацыяльную накіраванасць, у тым ліку і прадугледжвае магчымасць павышэння даходаў грамадзян.

"У наступным годзе зарплата (у бюджэтнікаў - Sputnik) вырасце на 70 рублёў у месяц", - заявіў міністр.

Такім чынам, рэспубліка выйдзе на патрабаваны ўзровень суадносін сярэдняй зарплаты ў цэлым і сярэдняй зарплаты ў бюджэтнай сферы ў 80%.

"У далейшым будзем працаваць над павышэннем даходаў нізкааплатных катэгорый бюджэтнікаў", - паабяцаў Ермаловіч.

Таксама, нагадаў міністр, у наступным годзе прадугледжаны і дадатковыя трансферты ў ФСАН для забеспячэння ўзроўню сярэдняй пенсіі ў 40% ад сярэдняй зарплаты.

Стужка навiн
0