МІНСК, 20 сне - Sputnik. У выхадныя ў Беларусі крыху пацяплее, пра гэта сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
"21 снежня (у пятніцу) умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае надвор'е", - паведамілі ў Белгідрамеце.
Па дадзеных сіноптыкаў, амаль па ўсёй краіне будзе ісці снег, месцамі - мокры і з дажджом. У некаторых раёнах будзе назірацца туман, галалёд і галалёдзіца на дарогах. У начныя і ранішнія гадзіны чакаецца да -4..-10°С, а днём паветра прагрэецца максімум да -5..+1°С.
У суботу 22 снежня днём з тэрыторыі Польшчы на Беларусь перамесціцца цыклон, які прынясе працяглыя ападкі (таксама мокры снег з дажджом), у некаторых раёнах будзе дзьмуць парывісты вецер. У гэты дзень крыху пацяплее: ноччу будзе -5..+1°С, днём -3..+3°С (па Брэсцкай вобласці нават да +5°С).
У нядзелю 23 снежня на большай частцы рэспублікі таксама будзе ісці снег. Таксама чакаецца слабы галалёд і парывісты вецер, вадзіцеляў папярэджваюць аб галалёдзіцы на дарогах. Тэмпература паветра на працягу сутак - ад -4°С да +2°С.