МІНСК, 21 сне - Sputnik. Трэнерскі штаб жаночай зборнай Беларусі аб'явіў стартавы склад на спрынт на трэцім этапе Кубка свету па біятлоне, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона.
Сёння другі дзень спаборніцтваў у рамках трэцяга этапу КС па біятлоне ў чэшскім Нове-Места. Камплекты ўзнагарод будуць разыграныя ў жаночай спрынтарскай гонцы.
Беларусь у спрынце прадставяць чатыры спартсменкі: Дзінара Алімбекава (13-ы стартавы нумар), Ірына Крыўко (37), Ганна Сола (74) і Ірына Кручынкіна (83).
Цікава, што ўпершыню ў сезоне зборная не змагла зачыніць камандную квоту - пяць чалавек.
Пачатак гонкі ў 19:30 (па мінскім часе). У прамым эфіры яе пакажа тэлеканал "Беларусь 5".
Напярэдадні ў Нове-Места адбыўся мужчынскі спрынт. Перамогу ў ім атрымаў нарвежац Ёханэс Бё. Адразу два беларусы трапілі ў топ-50 і змогуць выступіць у пасьюте 22 снежня - гэта Дзмітрый Лазоўскі і Раман Ялетнаў.