МІНСК, 22 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў з надыходзячым святам Раства Хрыстова, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нязгаснае святло гэтага хрысціянскага свята напаўняе сэрцы людзей самымі цёплымі пачуццямі.
"Раство ўмацоўвае веру ў дабро. Напаўняе духоўнымі сіламі. Дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці - любоў, міласэрнасць, уменне дараваць. Сцвярджае ў грамадстве лепшыя хрысціянскія традыцыі - шанаванне бацькоў, якія падарылі жыццё, непарушнасць сямейных вузаў, адданасць роднай зямлі", - падкрэсліў Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў суайчыннікам, каб глыбокі сэнс гэтага вялікага свята суправаджаў іх і спадарожнічаў ўсім добрым справам і пачынанням.
"Шчаслівага Раства, здароўя, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!" - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка
Напярэдадні ўвечары у Беларусь з Вены прывезлі святы Віфлеемскі агонь. Святое полымя даставілі ў галоўны каталіцкі храм Гродна - касцёл святога Францыска Ксаверыя, дзе адбылося ўрачыстае набажэнства. У іншыя прыходы скаўты даставяць агонь да 23 снежня.
Чытайце таксама:
- Вершы пра Каляды: шчодры вечар, святы вечар
- Як зрабіць калядную маску: кажухі навыварат і сапраўдныя рогі
- Паўлава: "Калядой" беларусы выбіралі самую прыгожую дзяўчыну