Святы Віфлеемскі агонь прывезлі ў Беларусь

© Sputnik / Виктор ТолочкоВіфліемскі агонь, архіўнае фота
Віфліемскі агонь, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З галоўнага каталіцкага храма Гродна святы агонь з Віфлеема адправіцца ва ўсе прыходы Беларусі.

ГРОДНА, 22 сне - Sputnik, Іна Грышук. Агонь з Віфлеема прывезлі ў Гродна ў пятніцу ўвечары, 21 снежня, у Фарны касцёл яго даставілі з беларуска-польскай мяжы, куды святое полымя прывезлі польскія скаўты наўпрост з Аўстрыі.

Віфлеемскі агонь скаўты прывезлі з Вены, яны перадалі яго беларусам у пункце пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы. Затым святое полымя даставілі ў галоўны каталіцкі храм Гродна - касцёл святога Францыска Ксаверыя, дзе адбылося ўрачыстае набажэнства з удзелам шматлікіх гараджан і скаўтаў з розных куткоў Беларусі.

З гродзенскага касцёла агонь накіруецца ў прыходы, куды яго павінны даставіць да 23 снежня. У Гродне ў Фарным касцёле свечка, запаленая ад Віфлеемскага агню, прабудзе прыкладна два тыдні.

Кожны жадаючы, незалежна ад канфесіі, зможа прыйсці сюды, каб памаліцца, запаліць ад яе сваю свечку або лампадку і аднесці яе дадому. У каталіцкай традыцыі падчас сямейнай вячэры напярэдадні Калядаў на стале павінна стаяць свечка, запаленая ад Віфлеемскага агню.

Прыгожую перадкалядную традыцыю распаўсюджваць Віфлеемскі агонь упершыню правялі ў 1986 годзе, каб падтрымаць людзей з інваліднасцю напярэдадні Калядаў. Яе тут жа падхапілі еўрапейскія скаўты і зрабілі яе штогадовай.

© Sputnik / Инна ГришукУзяць агонь ад свечкі, запаленай ад Віфлеемскага агню, можа любы жадаючы
Святы Віфлеемскі агонь прывезлі ў Беларусь - Sputnik Беларусь
Узяць агонь ад свечкі, запаленай ад Віфлеемскага агню, можа любы жадаючы

З тых часоў напярэдадні каталіцкага Раства аўстрыйскія скаўты бяруць агонь ад негасімай лампады ў базыліцы Нараджэння ў Бэтлееме і самалётам дастаўляюць яго ў Аўстрыю. Пасля ўрачыстых набажэнстваў часцінкі святога полымя раз'язджаюцца па еўрапейскіх краінах. У Беларусь Віфлеемскі агонь прывозяць ужо больш за 20 гадоў.

Стужка навiн
0