Калядоўшчыкі ў гэтым годзе пачалі хадзіць па хатах крыху раней, дзякуючы доўгім выхадным, але іх ужо чакалі са смачнымі пачастункамі. "Каза" скакала, выбівала капытом добры будучы ўраджай, потым раптоўна "памірала", пакуль яе не частавалі прысмакамі. Гэта абавязкова трэба зрабіць, каб тое добрае, што "Каза" нагадала гаспадарам хаты, спраўдзілася.
Традыцыйная страва Каляд - куцця - таксама чакала на стале, а яшчэ гасцей сядзібы частавалі блінцамі і гарачай гарбатай. Як з танцамі, спевамі і гульнямі сустрэлі Каляды ў Строчыцах, глядзіце ў фотастужцы.
Чытайце таксама:
- Паўлава: "Калядой" беларусы выбіралі самую прыгожую дзяўчыну
- Хутка Каляды: рыхтуем посны стол па народных рэцэптах
- Як павіншаваць з Новым годам і Калядамі па-беларуску
- Як зрабіць калядную маску: кажухі навыварат і сапраўдныя рогі
- Вершы пра Каляды: шчодры вечар, святы вечар

1/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Раней у некаторых мясцінах Беларусі маску Казы рабілі з дрэва і прымацоўвалі да яе сапраўдныя рогі, але і зробленая з пап'е-машэ яна выглядае вельмі прыгожа.

2/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Саламяная каза трасе бародкай - зусім як сапраўдная.

3/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У цэнтры каляднай зоркі традыцыйна робяць выяву з рэлігійным сюжэтам.

4/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Галоўнае - апрануцца па сезоне, у гэтыя выхадныя ў Беларусі пахаладала.

5/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Часам унутр зоркі ставілі свечку.

6/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Свята падаравала шматлікім гасцям добры настрой.

7/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Які ж калядны стол без традыцыйнай стравы - каляднай куцці?

8/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Калядная зорка сімвалізуе тую зорку, якая абвясціла пра нараджэнне Ісуса.

9/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Калядоўшчыкі з зоркай хадзілі па хатах, пелі калядкі і паказвалі розныя смешныя сцэнкі.

10/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Шмат людзей сабраліся паглядзець на традыцыйны абрад.

11/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Дзяўчыны апранулі цёплыя хусткі - не было нават дзвюх падобных адна да адной.

12/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
"Я каза-страказа, за тры грошы куплена, паўбока аблуплена" - так пачынаецца адна з вядомых калядак.

13/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Каза танцавала, жартавала, жадала гаспадарам усяго найлепшага ў новым годзе...

14/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
...пакуль раптоўна не "памірала".

15/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Тады трэба было хуценька прынесці ёй розных прысмакаў, каб каза ажыла, а добрыя пажаданні спраўдзіліся.

16/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Гледачы таксама не засталіся галоднымі.

17/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Наведвальнікаў Строчыцаў частавалі блінамі і гарачай гарбатай.

18/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Сагрэцца можна было і скокамі.

19/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
А таксама зрабіць вакол ёлачкі карагод.

20/20
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Хлопцы таксама знайшлі ўпадабаную гульню.