Ці варта беларусам чакаць снегу ў навагоднюю ноч?

© Sputnik / Виктор ТолочкоЦі варта беларусам чакаць снегу ў навагоднюю ноч?
Ці варта беларусам чакаць снегу ў навагоднюю ноч? - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калі верыць папярэднім прагнозам, шанцы сустрэць свята са снегам у беларусаў досыць высокія.

Новы год - асаблівае свята для многіх. Традыцыйна ён асацыюецца з сям'ёй, цяплом, падарункамі, упрыгожанай елкай і, вядома ж, снегападам: каб раніцай дзеткі маглі выбягаць і ляпіць снегавікоў, а дарослыя - любавацца відамі з вокнаў.

Зрэшты, беларусам з надвор'ем у навагоднюю ноч шанцуе не так часта: у апошнія гады не раз даводзілася сустракаць свята без снегу. Таму актуальным становіцца пытанне: ці будзе снег 31 снежня 2018-га?

Калі верыць папярэднім прагнозам онлайн-сэрвісаў, то беларусам пашанцуе: за некалькі дзён да Новага года захаваецца халаднаватае надвор'е, каля -3..-5 градусаў. Таксама ў пераднавагоднія дні чакаюцца снегапады - так што шанцы сустрэць свята "як трэба" дастаткова высокія.

У цэлым надвор'е ў навагоднюю ноч у Беларусі, паводле папярэдніх прагнозаў, будзе наступнае: днём 31 снежня - каля -1..-3, а ўначы - да -7..-9. Каля нуля будзе і днём 1 студзеня 2019-га.

Зразумела, гэтыя прагнозы надвор'я на навагоднюю ноч пакуль не дакладныя. Больш поўную інфармацыю за некалькі дзён да свята апублікуюць беларускія сіноптыкі.

Стужка навiн
0