https://bel.sputnik.by/20181224/Katovch-narodnyya-Kalyady-abyadnovayuts-Bozhae-Naradzhenne-Novy-god--Vadokhryshcha-1039298540.html
Катовіч: народныя Каляды аб'ядноўваюць Божае Нараджэнне, Новы год і Вадохрышча
Катовіч: народныя Каляды аб'ядноўваюць Божае Нараджэнне, Новы год і Вадохрышча
Sputnik Беларусь
Культуролаг Аксана Катовіч распавядае, як на працягу гісторыі народная традыцыя святкавання Каляд і сустрэчы Новага года пераплялася з хрысціянскай традыцыяй... 24.12.2018, Sputnik Беларусь
2018-12-24T13:24+0300
2018-12-24T13:24+0300
2022-12-05T16:49+0300
радыё
культура
каляды
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103920/37/1039203795_0:268:1200:946_1920x0_80_0_0_d9f5ff16e3406c9da29f2f68e9e45841.jpg
Котович: народные Коляды объединяют Рождество, Новый год и Крещение
Sputnik Беларусь
Культуролог Оксана Котович рассказывает, как на протяжении истории народная традиция празднования Коляд и встречи Нового года переплелась с христианской традицией празднования Рождества Христова независимо от конфессии.
Яшчэ ў 45 годзе да нашай эры па ўказе вялікага старажытнарымскага палкаводца Гая Юлія Цэзара быў уведзены названы ў яго гонар "юліянскі каляндар", у якім пачаткам кожнага года стала 1 студзеня. Пазней, у 1582 годзе, у выніку рэформы Папы Рыгора XIII, з'явіўся "грыгарыянскі каляндар". А яшчэ пазней, ужо ў 1918 годзе, рашэнне аб чарговай "каляндарнай" рэформе прымаў Уладзімір Ільіч Ленін, распавядае вядомы беларускі этнограф і культуролаг Аксана Катовіч, тлумачачы разыходжанне ў каляндарных датах."Краіны за мяжой жывуць на адным календары, а тыя краіны, якія мы потым назавем Савецкім Саюзам, жывуць на іншым календары. Ні гандляваць, ні размаўляць, ні весці палітыку немагчыма. І тады Ленін праводзіць рэформу і пераводзіць краіну, якая на нейкі час адмовілася ад рэлігіі, на той самы "грыгарыянскі", або, як цяпер кажуць, "дзяржаўны стыль". І 25 снежня зноў вярнулася", - кажа Катовіч.Што тычыцца народных вераванняў, то першы дзень Каляд са старажытных часоў быў прымеркаваны да дня зімовага сонцастаяння. У ноч з 24 на 25 снежня адбываецца так званы пераварот і зараджэнне новага года."Розніца паміж каталіцкім і праваслаўным календаром сёння складае 13 дзён. І так склалася, што ў каталікоў Каляды пачынаюцца з 24-га на 25-е снежня і працягваюцца 14 дзён. А ў праваслаўных Каляды пачынаюцца з 6-га на 7-е студзеня і таксама працягваюцца 14 дзён ", - распавядае Катовіч."Каляды маюць тры знакавыя дні - першую, другую і трэцюю куццю. У першую куццю святкуецца Раство Хрыстова, як у каталікоў, так і ў праваслаўных. На другую куццю святкуецца Новы год, у праваслаўных гэта Стары Новы год. І заканчваюцца Каляды трэцяй куццёй - гэта Вадохрышча. Так паганская або народная традыцыя злучылася з хрысціянскай традыцыяй незалежна ад канфесіі, рэзюмуе культуролаг.
https://bel.sputnik.by/20181223/Kalyady--Strochytsakh-1039292527.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103920/37/1039203795_0:230:1200:984_1920x0_80_0_0_f76857f086c014405fe7224f8adbe4e8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, каляды
Катовіч: народныя Каляды аб'ядноўваюць Божае Нараджэнне, Новы год і Вадохрышча
13:24 24.12.2018 (абноўлена: 16:49 05.12.2022) Культуролаг Аксана Катовіч распавядае, як на працягу гісторыі народная традыцыя святкавання Каляд і сустрэчы Новага года пераплялася з хрысціянскай традыцыяй святкавання Божага Нараджэння незалежна ад канфесіі.
Яшчэ ў 45 годзе да нашай эры па ўказе вялікага старажытнарымскага палкаводца Гая Юлія Цэзара быў уведзены названы ў яго гонар "юліянскі каляндар", у якім пачаткам кожнага года стала 1 студзеня. Пазней, у 1582 годзе, у выніку рэформы Папы Рыгора XIII, з'явіўся "грыгарыянскі каляндар". А яшчэ пазней, ужо ў 1918 годзе, рашэнне аб чарговай "каляндарнай" рэформе прымаў Уладзімір Ільіч Ленін, распавядае вядомы беларускі этнограф і культуролаг Аксана Катовіч, тлумачачы разыходжанне ў каляндарных датах.
"Краіны за мяжой жывуць на адным календары, а тыя краіны, якія мы потым назавем Савецкім Саюзам, жывуць на іншым календары. Ні гандляваць, ні размаўляць, ні весці палітыку немагчыма. І тады Ленін праводзіць рэформу і пераводзіць краіну, якая на нейкі час адмовілася ад рэлігіі, на той самы "грыгарыянскі", або, як цяпер кажуць, "дзяржаўны стыль". І 25 снежня зноў вярнулася", - кажа Катовіч.
Што тычыцца народных вераванняў, то першы дзень Каляд са старажытных часоў быў прымеркаваны да дня зімовага сонцастаяння. У ноч з 24 на 25 снежня адбываецца так званы пераварот і зараджэнне новага года.
"Розніца паміж каталіцкім і праваслаўным календаром сёння складае 13 дзён. І так склалася, што ў каталікоў Каляды пачынаюцца з 24-га на 25-е снежня і працягваюцца 14 дзён. А ў праваслаўных Каляды пачынаюцца з 6-га на 7-е студзеня і таксама працягваюцца 14 дзён ", - распавядае Катовіч.
"Каляды маюць тры знакавыя дні - першую, другую і трэцюю куццю. У першую куццю святкуецца Раство Хрыстова, як у каталікоў, так і ў праваслаўных. На другую куццю святкуецца Новы год, у праваслаўных гэта Стары Новы год. І заканчваюцца Каляды трэцяй куццёй - гэта Вадохрышча. Так паганская або народная традыцыя злучылася з хрысціянскай традыцыяй незалежна ад канфесіі, рэзюмуе культуролаг.