Відэа

Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак адбылося ў Мінску

Падпісацца
Навагоднія персанажы прайшлі па праспекце Незалежнасці, павіталі маленькіх мінчан і іх бацькоў. Глядзіце на відэа Sputnik, як быў дадзены старт навагоднім імпрэзам у Мінску.

Каля тысячы навагодніх персанажаў прайшлі па праспекце Незалежнасці ад аднайменнай плошчы да Кастрычніцкай плошчы. Практычна ў кожнага ў руках былі шары-агеньчыкі, з-за чаго шэсце выглядала вельмі прыгожа.

Акрамя Дзядоў Марозаў і Снягурак мінчан і гасцей сталіцы віталі белыя мядзведзі, юныя хакеісты, і, як напярэдадні анансавала прэс-служба Мінгарвыканкама, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада.

Частка сталічных прадпрыемстваў, якія выпускаюць салодкую прадукцыю, стварылі навагоднія інсталяцыі, якія везлі на адкрытых платформах па праспекце. За рулём грузавікоў "Камунаркі" і Мінскага холадакамбіната сядзелі таксама Дзяды Марозы. На адной з такіх адкрытых платформаў ехалі і галоўны Дзед Мароз са Снягуркай.

Па ходзе руху калоны ўдзельнікаў шэсця віталі мінчане. На Кастрычніцкай плошчы казачныя персанажы яшчэ раз павіншавалі гараджан з Новым годам і запрасілі паглядзець музычнае шоу "Навагодняя планета цудаў".

Стужка навiн
0