Пайшоў з жыцця заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кашталапаў

© Sputnik / Sputnik / Перайсці ў медыябанкГваздзікі і свечка, архіўнае фота
Гваздзікі і свечка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кашталапаў працаваў у трупе балета Дзяржаўнага народнага хору Беларусі і ў першым складзе ансамбля "Харошкі".

МІНСК, 26 сне - Sputnik. Памёр заслужаны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі "Свята" Анатоль Кашталапаў, пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Артыст сканаў на 71-м годзе жыцця. Улетку бягучага года Кашталапаў адсвяткаваў свой 70-гадовы юбілей.

Анатоль Кашталапаў нарадзіўся ў Магілёве ў 1948 годзе. Ён прысвяціў мастацтву амаль 50 гадоў свайго жыцця, працаваў у трупе балета Дзяржаўнага народнага хору Беларусі і ў першым складзе ансамбля "Харошкі". З 1988 года ён быў у складзе Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі "Свята".

Анатоль Кашталапаў вядомы як выдатны танцор, музыкант і фалькларыст. Вядома, што малады артыст паслужыў правобразам танцора, які намаляваны на мазаічных пано на дамах насупраць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Стужка навiн
0