Скрадзены два гады таму сабака вярнуўся да гаспадыні на Каляды

CC BY 2.0 / Zoe Shuttleworth / On the noseАнглійскі спаніэль, архіўнае фота
Англійскі спаніэль, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жанчына ў спробах знайсці сабаку ўступіла ў 500 груп у сацсетцы Facebook, дзе прадаюць хатніх жывёл.

МІНСК, 26 сне - Sputnik. Лепшы падарунак да Каляд атрымала жыхарка Уэльса Трыша Джозэф, калі яе выкрадзены пару гадоў таму сабака знайшоўся, паведамляе Daily Mail.

Вавёрка - Sputnik Беларусь
Тэст: як размаўляюць розныя жывёлы

Па словах гаспадыні сабакі, яе шасцігадовага английскага спрынгер-спаніэля па мянушцы Бэль скралі ў снежні 2016 года. З таго моманту жанчына ўступіла ў 500 груп у сацсетцы Facebook, дзе прадаюць хатніх жывёл. Там яна праглядала шматлікія аб'явы, спадзеючыся ўбачыць інфармацыю аб сваім гадаванцы.

Яе намаганні акупіліся. Напярэдадні свята Божага Нараджэння яна ўбачыла ў адной з груп аб'яву аб продажы сабакі, які па апісанні быў вельмі падобны на Бэль. Трыша звязалася з 19-гадовым хлопцам, які прадаваў сабаку.

Аказалася, што ён жыве ў горадзе ў 110 кіламетрах ад яе дома. Яны сустрэліся, і хлопец распавёў ёй, што ўвесь гэты час спаніэль жыў у яго, пры гэтым сам ён нават падумаць не мог, што сабака быў скрадзены. Ён таксама прызнаўся, што вырашыў прадаць Бэль, паколькі графік працы не дазваляў яму больш даглядаць за сабакам.

Гаспадыня сабакі распавяла, што адразу пазнала яго, як толькі ўбачыла. За час адсутнасці яе гадаванец ўжо прывязаўся да новага ўладальніка, таму ёй было вельмі складана забіраць Бэль дадому. Жанчына таксама прызналася, што ніколі не губляла надзею на вяртанне сабакі.

Стужка навiн
0