https://bel.sputnik.by/20181226/Smanyan-stala-samym-tsytuemym-rasyskm-zhurnalstam-u-2018-godze-1039323871.html
Сіманьян стала самым цытуемым расійскім журналістам у 2018 годзе
Сіманьян стала самым цытуемым расійскім журналістам у 2018 годзе
Sputnik Беларусь
Акрамя яе ў тройцы лідараў апынуліся таксама Аляксей Венедыктаў і Дзмітрый Губерніеў, а Уладзімір Познер і Ксенія Сабчак адчувальна апусціліся ў рэйтынгу. 26.12.2018, Sputnik Беларусь
2018-12-26T15:53+0300
2018-12-26T15:53+0300
2018-12-26T15:41+0300
грамадства
навіны
маргарыта сіманьян
медыягрупа "россия сегодня"
смі
рэйтынг
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104053/21/1040532186_0:41:3034:1748_1920x0_80_0_0_bfc2ed738b93e5ebe68170f99ca35241.jpg
МІНСК, 26 сне - Sputnik. Галоўны рэдактар МІА "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян узначаліла рэйтынг цытуемасці журналістаў за 2018 год, пра гэта сведчаць дадзеныя даследчай кампаніі "Медыялогія".У кампаніі паведамілі, што ў рэйтынгу самых цытуемых расійскіх журналістаў за адыходзячы год акрамя Маргарыты Сіманьян апынуліся таксама кіраўнік "Эха Масквы" Аляксей Венедыктаў і спартыўны журналіст і каментатар Дзмітрый Губерніеў.Адным з самых цытуемых выказванняў Сіманьян аказалася паведамленне пра тое, што яна ўзяла інтэрв'ю ў Пятрова і Башырава, якіх Вялікабрытанія абвінаваціла ў атручванні экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.У топ-3 таксама патрапілі яе заявы пра тое, што арышт рэпера Хаскі адмянілі пасля ўмяшання чыноўнікаў з адміністрацыі прэзідэнта Расіі, і што ператрусы ў офісе РІА "Новости Украина" ў Кіеве, а таксама арышт галоўнага рэдактара Кірыла Вышынскага з'яўляюцца "помстай за Крымскі мост" і заклік прыйсці на мітынг у падтрымку Вышынскага каля ўкраінскага пасольства.Адзначаецца таксама, што ўсе лідары па цытуемасці палепшылі свае паказчыкі ў рэйтынгу ў параўнанні з мінулым годам: +1 у Сіманьян, +2 у Венедыктава і 4 у Губерніева.Ёсць і тыя, хто адчувальна здаў пазіцыі: у ліку такіх Уладзімір Познер (-3; у гэтым годзе ён заняў шосты радок), Ксенія Сабчак (-11; яна стала дванаццатай), Андрэй Малахаў (-8) і Васіль Уткін (-1 ).Найбольш прыкметныя перамяшчэнні ў рэйтынгу у Максіма Шаўчэнкі (+18), Юрыя Дудзя (+8), Сяргея Дарэнкі (+8), Іллі Варламава (+7) і Яўгеніі Альбац (+ 6). У "пачаткоўцах" - Аркадзь Бабчанка, Сяргей Брылёў, Кірыл Клейменаў, Аляксандр Малькевіч, Фарыда Рустамова, Дар'я Жук і іншыя.
https://bel.sputnik.by/20181221/Putsn-vykanae-maru-nevdushchay-dzyachyny-yakaya-maryts-pra-kareru-televyaduchay-1039254176.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104053/21/1040532186_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_505eceb58e412d6645df80f06a5a5890.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, навіны , маргарыта сіманьян, медыягрупа "россия сегодня", смі, рэйтынг
грамадства, навіны , маргарыта сіманьян, медыягрупа "россия сегодня", смі, рэйтынг
Сіманьян стала самым цытуемым расійскім журналістам у 2018 годзе
Акрамя яе ў тройцы лідараў апынуліся таксама Аляксей Венедыктаў і Дзмітрый Губерніеў, а Уладзімір Познер і Ксенія Сабчак адчувальна апусціліся ў рэйтынгу.
МІНСК, 26 сне - Sputnik. Галоўны рэдактар МІА "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян узначаліла рэйтынг цытуемасці журналістаў за 2018 год, пра гэта сведчаць дадзеныя даследчай кампаніі "Медыялогія".
У кампаніі паведамілі, што ў рэйтынгу самых цытуемых расійскіх журналістаў за адыходзячы год акрамя Маргарыты Сіманьян апынуліся таксама кіраўнік "Эха Масквы" Аляксей Венедыктаў і спартыўны журналіст і каментатар Дзмітрый Губерніеў.
Адным з самых цытуемых выказванняў Сіманьян аказалася паведамленне пра тое, што яна ўзяла інтэрв'ю ў Пятрова і Башырава, якіх Вялікабрытанія абвінаваціла ў атручванні экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.
У топ-3 таксама патрапілі яе заявы пра тое, што арышт рэпера Хаскі адмянілі пасля ўмяшання чыноўнікаў з адміністрацыі прэзідэнта Расіі, і што ператрусы ў офісе РІА "Новости Украина" ў Кіеве, а таксама арышт галоўнага рэдактара Кірыла Вышынскага з'яўляюцца "помстай за Крымскі мост" і заклік прыйсці на мітынг у падтрымку Вышынскага каля ўкраінскага пасольства.
Адзначаецца таксама, што ўсе лідары па цытуемасці палепшылі свае паказчыкі ў рэйтынгу ў параўнанні з мінулым годам: +1 у Сіманьян, +2 у Венедыктава і 4 у Губерніева.
Ёсць і тыя, хто адчувальна здаў пазіцыі: у ліку такіх Уладзімір Познер (-3; у гэтым годзе ён заняў шосты радок), Ксенія Сабчак (-11; яна стала дванаццатай), Андрэй Малахаў (-8) і Васіль Уткін (-1 ).
Найбольш прыкметныя перамяшчэнні ў рэйтынгу у Максіма Шаўчэнкі (+18), Юрыя Дудзя (+8), Сяргея Дарэнкі (+8), Іллі Варламава (+7) і Яўгеніі Альбац (+ 6). У "пачаткоўцах" - Аркадзь Бабчанка, Сяргей Брылёў, Кірыл Клейменаў, Аляксандр Малькевіч, Фарыда Рустамова, Дар'я Жук і іншыя.