https://bel.sputnik.by/20181226/pershy-belaruski-mastacki-film-lyasnaya-byl-vyjsha-na-kinaehkrany-92-god-tamu-1026695702.html
Першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" выйшаў на экраны 92 гады таму
Першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" выйшаў на экраны 92 гады таму
Sputnik Беларусь
Першая беларуская кінастужка "Лясная быль" выйшла на кінаэкраны ў Мінску 26 снежня 1926 года. 26.12.2018, Sputnik Беларусь
2018-12-26T10:27+0300
2018-12-26T10:27+0300
2016-12-26T16:27+0300
у беларусі
культура
беларусь
мінск
кіно
кінаіндустрыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102669/55/1026695517_0:53:1200:732_1920x0_80_0_0_888af38898d74984b370e9960a25a78d.jpg
МІНСК, 26 сне — Sputnik. Паказ першай беларускай кінастужкі "Лясная быль" адбыўся 92 гады таму 26 снежня 1926 года ў кінатэатры "Культура" ў Мінску. Мастацкі фільм быў зняты па аповесці Міхася Чарота "Свінапас" рэжысёрам Юрыем Тарычам.Па сюжэце ўсе падзеі адбывацюцца у час польскай акупацыі ў 1920 годзе. Цэнтральнымі героямі выступаюць Грышкі і Гэлька, якія не толькі змагаюцца з белапалякамі і дапамагаюць савецкім партызанам, але і закахаюцца адзін у аднаго.Цікава, што здымкі адбываліся ў вядомай сядзібе Чапскіх — Прылуках. На здымках былі задзейнічаны мясцовыя сяляне, якія па сутнасці выконвалі ролі саміх сябе і нават у сваіх уласных строях.Кульмінацыйная сцэна фільма, калі галоўны герой з'яўляецца ў Мінску ў ваенна-рэвалюцыйным камітэце, бадай, самая цікавая. На экране з'яўляюцца вышэйшыя службовыя асобы беларускай дзяржавы: Аляксандар Чарвякоў, старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэту, Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР і Вільгельм Кнорын, былы кіраўнік Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Пры гэтым яны іграюць у фільме саміх сябе.Згодна з сюжэтам кінастужкі, Чарвякоў размаўляў з беларускім партызанам, Адамовіч дыктаваў загад машыністцы, а Кнорын аддаваў распараджэнне па тэлефоне.Сама стужка выйшла на экраны ў чорна-белым фармаце з тытрамі і ўключала ў сябе восем частак, але трэцяя частка, нажаль, страчана.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20191217/luchshie-belorusskie-filmy-1036870554.html
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102669/55/1026695517_0:15:1200:770_1920x0_80_0_0_b80ee48cf8dde5934de02bb98c9a3556.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, культура, беларусь, мінск, кіно, кінаіндустрыя
у беларусі, культура, беларусь, мінск, кіно, кінаіндустрыя
Першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" выйшаў на экраны 92 гады таму
Першая беларуская кінастужка "Лясная быль" выйшла на кінаэкраны ў Мінску 26 снежня 1926 года.
МІНСК, 26 сне — Sputnik. Паказ першай беларускай кінастужкі "Лясная быль" адбыўся 92 гады таму 26 снежня 1926 года ў кінатэатры "Культура" ў Мінску. Мастацкі фільм быў зняты па аповесці Міхася Чарота "Свінапас" рэжысёрам Юрыем Тарычам.
Па сюжэце ўсе падзеі адбывацюцца у час польскай акупацыі ў 1920 годзе. Цэнтральнымі героямі выступаюць Грышкі і Гэлька, якія не толькі змагаюцца з белапалякамі і дапамагаюць савецкім партызанам, але і закахаюцца адзін у аднаго.
Цікава, што здымкі адбываліся ў вядомай сядзібе Чапскіх — Прылуках. На здымках былі задзейнічаны мясцовыя сяляне, якія па сутнасці выконвалі ролі саміх сябе і нават у сваіх уласных строях.
Кульмінацыйная сцэна фільма, калі галоўны герой з'яўляецца ў Мінску ў ваенна-рэвалюцыйным камітэце, бадай, самая цікавая. На экране з'яўляюцца вышэйшыя службовыя асобы беларускай дзяржавы: Аляксандар Чарвякоў, старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэту, Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР і Вільгельм Кнорын, былы кіраўнік Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Пры гэтым яны іграюць у фільме саміх сябе.
Згодна з сюжэтам кінастужкі, Чарвякоў размаўляў з беларускім партызанам, Адамовіч дыктаваў загад машыністцы, а Кнорын аддаваў распараджэнне па тэлефоне.
Сама стужка выйшла на экраны ў чорна-белым фармаце з тытрамі і ўключала ў сябе восем частак, але трэцяя частка, нажаль, страчана.