https://bel.sputnik.by/20181227/U-chakann-kalyadnykh-tsuda-Vaytsyushkevch--RSP-prezentaval-svyatochny-trek-u-styl-salsy-1039338736.html
Цёпла і ўтульна: Вайцюшкевіч і РСП прэзентавалі трэк у стылі сальсы
Цёпла і ўтульна: Вайцюшкевіч і РСП прэзентавалі трэк у стылі сальсы
Sputnik Беларусь
Новая кампазіцыя натхніць калядным настроем нават тых, хто не любіць зімовыя святы. 27.12.2018, Sputnik Беларусь
2018-12-27T13:23+0300
2018-12-27T13:23+0300
2018-12-27T12:37+0300
культура
відэа
зміцер вайцюшкевіч
разбітае сэрца пацана
каляды
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103933/89/1039338921_0:-1:1415:800_1920x0_80_0_0_af982f42604d7c4bddaa1a54b5f6de33.png
Беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч разам з гуртом РСП прэзентавалі новую калядную песню на вершы Уладзіміра Някляева. Атмасферная кампазіцыя атрымала назву "Валёначак святога Мікалая"."Кожны год мы з паэтам Уладзімірам Някляевым робім музычны падарунак нашым слухачам у выглядзе каляднай песні. Гэтам годам мне падалося, што яна павінна прагучаць з такімі партугальскімі ці кубінскімі матывамі, у стыле фа́ду, сальсы. Таксама захацелася сумясціць сваю сур’ёзнасць з троху гумарыстычным вобразам гурта РСП, з чаго атрымаўся такі дуэт", - распавёў Зміцер.Рэжысёрам кліпа выступіў Сяргей Торбік.Прэзентацыя кліпа і песні адбылася напярэдадні святочнага канцэрта Зміцера Вайцюшкевіча, які адбудзецца 7 студзеня ў мінскім Палацы культуры імя Шарко.Канцэрт пад назвай "На Каляды" працягне традыцыю святочных лірычных імпрэз для ўсёй сям’і. У першым адзяленні прагучаць тэматычныя святочныя кампазіцыі, у другім – найлепшыя песні з розных альбомаў. На змест другога адзялення можа паўплываць кожны слухач, пакінуўшы заяўкі ў сацыяльных сетках спевака.
https://bel.sputnik.by/20181103/Ya-veru--kakhanne-Vaytsyushkevch-zladz-kantsert-z-nagody-vykhadu-novaga-alboma-1038479048.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103933/89/1039338921_0:-1:1273:800_1920x0_80_0_0_6de4aad94aec61f637b075525e6b1754.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, зміцер вайцюшкевіч, разбітае сэрца пацана, каляды
культура, зміцер вайцюшкевіч, разбітае сэрца пацана, каляды
Цёпла і ўтульна: Вайцюшкевіч і РСП прэзентавалі трэк у стылі сальсы
Новая кампазіцыя натхніць калядным настроем нават тых, хто не любіць зімовыя святы.
Беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч разам з гуртом РСП прэзентавалі новую калядную песню на вершы Уладзіміра Някляева. Атмасферная кампазіцыя атрымала назву "Валёначак святога Мікалая".
"Кожны год мы з паэтам Уладзімірам Някляевым робім музычны падарунак нашым слухачам у выглядзе каляднай песні. Гэтам годам мне падалося, што яна павінна прагучаць з такімі партугальскімі ці кубінскімі матывамі, у стыле фа́ду, сальсы. Таксама захацелася сумясціць сваю сур’ёзнасць з троху гумарыстычным вобразам гурта РСП, з чаго атрымаўся такі дуэт", - распавёў Зміцер.
Рэжысёрам кліпа выступіў Сяргей Торбік.
Прэзентацыя кліпа і песні адбылася напярэдадні святочнага канцэрта Зміцера Вайцюшкевіча, які адбудзецца 7 студзеня ў мінскім Палацы культуры імя Шарко.
Канцэрт пад назвай "На Каляды" працягне традыцыю святочных лірычных імпрэз для ўсёй сям’і. У першым адзяленні прагучаць тэматычныя святочныя кампазіцыі, у другім – найлепшыя песні з розных альбомаў. На змест другога адзялення можа паўплываць кожны слухач, пакінуўшы заяўкі ў сацыяльных сетках спевака.