Талеркі з партрэтам Пуціна запусцілі ў продаж сумесным прадпрыемствам Екацярынбургскай дыяцэзіі і ўладаў Свярдлоўскага рэгіёну "Фарфор Сысерть". Яны ўжо прысутнічаюць у інтэрнэт-магазіне.
Прычым кошт выраба перавышае 470 долараў - талерка дэкаратыўная, а вытворца запэўнівае, што выява наносілася ўручную. Такія "сталовыя прыборы" вешаюць на сцяну ў якасці элемента дэкору.
Гэта ж прадпрыемства выпускае талеркі з партрэтамі расійскага імператара - Мікалая II - а таксама яго сям'і. Яшчэ адзін эксклюзіў, які выпускаецца там жа - бюст апошняга цара Расіі.