Фота

Інспектар па дармаедах і новыя "ліпасанкцыі": як калядавалі ў Гродне

Падпісацца
У традыцыйны калядны сцэнар гродзенскія калядоўшчыкі дадалі самыя надзённыя пытанні - будаўнікоў, якія з'ехалі ў Польшчу, базу дармаедаў і новыя нормы ўвозу на мяжы.
Калядная Каза была ўключана ў базу дармаедаў і пагражала з'ехаць на будаўніцтва асабістага жыцця ў Польшчу, Мядзведзь забыўся пра нормы ўвозу на мяжы і трапіў пад "ліпасанкцыі", а калядоўшчыкі песнямі і ўгаворамі ратавалі калядных персанажаў ад пошасцяў, адначасова адганяючы беды ад гаспадароў. Журналістка Sputnik Іна Грышук паўдзельнічала ў традыцыйным для Гродна калядным абрадзе і даведалася, як весялілі гарадзенцаў у гэтым годзе.
Варажба на Каляды: чорт у люстэрку и акрайчык пад падушкай - Sputnik Беларусь
Варажба на Каляды: чорт у люстэрку і акрайчык пад падушкай

Дайце піцу, каб адпачывалі ў Ніцы

"А ці дома-дома сам пан-гаспадар, святы вечар добрым людзям", - з такімі словамі ў песні пераапранутыя ў Гродне ўваходзілі ў кватэры ці прасілі ў дамафон адкрыць дзверы пад'езда.
Ужо ў доме перад гаспадарамі разыгрываўся традыцыйны сцэнар, які захоўваецца і штогод праводзіцца на Каляды ўжо больш за 30 гадоў. Героі і вобразы ў ім перыядычна мяняюцца, але нязменнай застаюцца Калядная зорка і Каза, якая падчас абраду павінна ўпасці мёртвай, а затым ажыць, калі ёй прынясуць смачныя пачастункі.
Чым частаваць Казу, гаспадарам звычайна падказваюць калядоўшчыкі, у якіх на гэты выпадак нарыхтавана з дзясятак жартаўлівых прасілак: "Прынясі кавалак піццы, Каб адпачывалі у Ніцы", "А калі не спеклі піццы, нам кампоціку наліце". Каза перыядычна таксама падае голас. "Каляда, Каляда, каўбасу я чую", - намякае яна і дадае, што Каза зусім не вегетарыянка.
Каб традыцыйны сцэнар зрабіць больш цікавым, кожны год у яго ўключаюцца новыя персанажы, а ў жартах узгадваюцца самыя актуальныя ў краіне тэмы. У гэтым годзе да казы прыйшоў інспектар па дармаецкай базе, які ўспомніў, што Мар'я Нікіфараўна лячыла рогі ў бясплатнай паліклініцы, і пачаў дапамагаць шукаць ёй працу.
Калядныя песні на вёсцы - Sputnik Беларусь
Калядныя спевы: "Я каза-страказа, паўбока луплена, за тры грошы куплена..."
Напрыклад, адправіцца на малаказавод, а калі не хоча, то адразу на мясакамбінат. Пачуўшы такія прапановы, Каза надзела будаўнічую каску і сказала, што паедзе ўслед за гродзенскімі будаўнікамі ў Польшчу - будаваць асабістае жыццё.
Забаўляў гаспадароў і Мішка, які загадваў загадкі, танчыў і паказваў дыплом "Смаргонскай мядзведжай акадэміі". Запаслівы Мішка распавядаў, як вёз мёд праз мяжу і як не змог прайсці мытны кантроль з-за перавышэння нормы вагі.
"Давялося рабіць гэтыя, ліпа... ліпасанкцыі, каб трошкі схуднець ды 50 кіло", - бедаваў Мядзведзь, які ў новым годзе наўрад ці зможа ўпісацца ў абрэзаныя ўдвая нормы.

З песнямі і карагодамі

У прамежках паміж вясёлымі сцэнкамі калядоўшчыкі спявалі традыцыйныя калядныя песні, вадзілі карагоды і жадалі гаспадарам шмат шчасця, здароўя і дастатку. Увесь калядны абрад праводзіцца толькі на беларускай мове.
Каза - цэнтральны персанаж на святочным вечары - Sputnik Беларусь
Як зрабіць калядную маску: кажухі навыварат і сапраўдныя рогі
У старажытнасці людзі верылі, што калядны абрад дапамагае пазбавіцца ад усіх бед і няшчасцяў адыходзячага года. Усе нягоды павінны паміраць разам з Казой, а яе ажыўленне прыносіць у дом радасць, шчасце, прадвесціць добры ўраджай, або, ў паняццях сучаснага жыцця, рост заробкаў. Праяўленая шчодрасць гаспадароў, калі яны спрабуюць падняць "памерлую" Казу, кажа пра тое, што ў новым годзе іх чакае дастатак.
Наступным разам гродзенскія калядоўшчыкі пойдуць па хатах Гродна на праваслаўнае Раство. Калядоўшчыкі прызнаюцца: адпраўляюцца калядаваць не дзеля пачастункаў, а каб захаваць і падтрымаць традыцыйны гродзенскі звычай.
© Sputnik / Виталий ДернейкоКалядны абрад ў Гродне па традыцыйным для гэтых месцаў сцэнары праводзіцца больш за 30 гадоў.
Калядны абрад ў Гродне па традыцыйным для гэтых месцаў сцэнары праводзіцца больш за 30 гадоў. - Sputnik Беларусь
1/17
Калядны абрад ў Гродне па традыцыйным для гэтых месцаў сцэнары праводзіцца больш за 30 гадоў.
© Sputnik / Виталий ДернейкоГалоўныя героі - Каза, Мядзведзь, Дзед і Баба.
Галоўныя героі - Каза, Мядзведзь, Дзед і Баба. - Sputnik Беларусь
2/17
Галоўныя героі - Каза, Мядзведзь, Дзед і Баба.
© Sputnik / Виталий ДернейкоГэта раней калядоўшчыкі грукалі ў кожную хату, цяпер прыходзяць строга па запрашэнні, тэлефануюць у дамафон і пачынаюць спяваць песні.
Гэта раней калядоўшчыкі грукалі ў кожную хату, цяпер прыходзяць строга па запрашэнні, тэлефануюць у дамафон і пачынаюць спяваць песні. - Sputnik Беларусь
3/17
Гэта раней калядоўшчыкі грукалі ў кожную хату, цяпер прыходзяць строга па запрашэнні, тэлефануюць у дамафон і пачынаюць спяваць песні.
© Sputnik / Виталий ДернейкоКаб у хаце панавала шчасце, кожная гаспадыня павінна патанчыць з Казой.
Каб у хаце панавала шчасце, кожная гаспадыня павінна патанчыць з Казой. - Sputnik Беларусь
4/17
Каб у хаце панавала шчасце, кожная гаспадыня павінна патанчыць з Казой.
© Sputnik / Виталий ДернейкоМішка распавёў пра сваю хворую для беларусаў тэму - як цяжка яму будзе ездзіць за мяжу за мёдам пасля ўводу новых мытных нормаў.
Мішка распавёў пра сваю хворую для беларусаў тэму - як цяжка яму будзе ездзіць за мяжу за мёдам пасля ўводу новых мытных нормаў. - Sputnik Беларусь
5/17
Мішка распавёў пра сваю хворую для беларусаў тэму - як цяжка яму будзе ездзіць за мяжу за мёдам пасля ўводу новых мытных нормаў.
© Sputnik / Виталий ДернейкоКаб Мядзведзь моцна не сумаваў, дзеці спявалі яму калядныя песенькі.
Каб Мядзведзь моцна не сумаваў, дзеці спявалі яму калядныя песенькі. - Sputnik Беларусь
6/17
Каб Мядзведзь моцна не сумаваў, дзеці спявалі яму калядныя песенькі.
© Sputnik / Виталий ДернейкоА Мішка загадваў загадкі і выхваляўся дыпломам са Смаргонскай акадэміі.
А Мішка загадваў загадкі і выхваляўся дыпломам са Смаргонскай акадэміі. - Sputnik Беларусь
7/17
А Мішка загадваў загадкі і выхваляўся дыпломам са Смаргонскай акадэміі.
© Sputnik / Виталий ДернейкоНежывая Каза імгненна ажывае, як толькі гаспадары прыносяць ёй пачастункі - каўбасу, цукеркі, мандарыны або печыва.
Нежывая Каза імгненна ажывае, як толькі гаспадары прыносяць ёй пачастункі - каўбасу, цукеркі, мандарыны або печыва. - Sputnik Беларусь
8/17
Нежывая Каза імгненна ажывае, як толькі гаспадары прыносяць ёй пачастункі - каўбасу, цукеркі, мандарыны або печыва.
© Sputnik / Виталий ДернейкоУ гэтым годзе, каб ажывіць Казу, спатрэбіліся не толькі "каўбаса і сала", але і кампот.
У гэтым годзе, каб ажывіць Казу, спатрэбіліся не толькі каўбаса і сала, але і кампот. - Sputnik Беларусь
9/17
У гэтым годзе, каб ажывіць Казу, спатрэбіліся не толькі "каўбаса і сала", але і кампот.
© Sputnik / Виталий ДернейкоКалядны абрад заўсёды праводзіцца толькі на беларускай мове, гаспадары таксама стараюцца размаўляць па-беларуску.
Калядны абрад заўсёды праводзіцца толькі на беларускай мове, гаспадары таксама стараюцца размаўляць па-беларуску. - Sputnik Беларусь
10/17
Калядны абрад заўсёды праводзіцца толькі на беларускай мове, гаспадары таксама стараюцца размаўляць па-беларуску.
© Sputnik / Виталий ДернейкоКаб зрабіць традыцыйны сцэнар больш цікавыс, у яго ўключылі новага персанажа - інспектара па справах дармаедаў Гарыка Стукачова.
Каб зрабіць традыцыйны сцэнар больш цікавыс, у яго ўключылі новага персанажа - інспектара па справах дармаедаў Гарыка Стукачова. - Sputnik Беларусь
11/17
Каб зрабіць традыцыйны сцэнар больш цікавыс, у яго ўключылі новага персанажа - інспектара па справах дармаедаў Гарыка Стукачова.
© Sputnik / Виталий ДернейкоКаза вельмі здзівілася, калі даведалася, што трапіла ў базу дармаедаў, і вырашыла адправіцца ўслед за будаўнікамі на заробкі ў Польшчу - будаваць асабістае жыццё.
Каза вельмі здзівілася, калі даведалася, што трапіла ў базу дармаедаў, і вырашыла адправіцца ўслед за будаўнікамі на заробкі ў Польшчу - будаваць асабістае жыццё. - Sputnik Беларусь
12/17
Каза вельмі здзівілася, калі даведалася, што трапіла ў базу дармаедаў, і вырашыла адправіцца ўслед за будаўнікамі на заробкі ў Польшчу - будаваць асабістае жыццё.
© Sputnik / Виталий ДернейкоКалядоўшчыкі спяваюць шмат абрадавых песень.
Калядоўшчыкі спяваюць шмат абрадавых песень. - Sputnik Беларусь
13/17
Калядоўшчыкі спяваюць шмат абрадавых песень.
© Sputnik / Виталий ДернейкоБеларускі бусел прыходзіць у кожны дом з падарункамі і пажаданнямі дабра, здароўя і дабрабыту.
Беларускі бусел прыходзіць у кожны дом з падарункамі і пажаданнямі дабра, здароўя і дабрабыту. - Sputnik Беларусь
14/17
Беларускі бусел прыходзіць у кожны дом з падарункамі і пажаданнямі дабра, здароўя і дабрабыту.
© Sputnik / Виталий ДернейкоУ кожным доме разам водзяць карагоды.
У кожным доме разам водзяць карагоды. - Sputnik Беларусь
15/17
У кожным доме разам водзяць карагоды.
© Sputnik / Виталий ДернейкоКалядоўшчыкі ездзілі па горадзе да позняга вечара, на вуліцы да іх часта падыходзілі людзі, прасілі праспяваць і зрабіць сумеснае фота.
Калядоўшчыкі ездзілі па горадзе да позняга вечара, на вуліцы да іх часта падыходзілі людзі, прасілі праспяваць і зрабіць сумеснае фота. - Sputnik Беларусь
16/17
Калядоўшчыкі ездзілі па горадзе да позняга вечара, на вуліцы да іх часта падыходзілі людзі, прасілі праспяваць і зрабіць сумеснае фота.
© Sputnik / Виталий ДернейкоПраводзіць традыцыйныя Каляды гродзенская моладзь выходзіць два разы на год - на каталіцкія і праваслаўныя Каляды.
Праводзіць традыцыйныя Каляды гродзенская моладзь выходзіць два разы на год - на каталіцкія і праваслаўныя Каляды. - Sputnik Беларусь
17/17
Праводзіць традыцыйныя Каляды гродзенская моладзь выходзіць два разы на год - на каталіцкія і праваслаўныя Каляды.
Стужка навiн
0