МІНСК, 28 сне - Sputnik. Урад зацвердзіў новыя тарыфы на электраэнергію, паведамілі Sputnik у пятніцу ў прэс-службе Саўміна.
Папярэдні раз тарыфы на электрычнасць урад павялічваў 1 ліпеня 2018 года. Павелічэнне кошту электраэнергіі было невялікім, бо ўлады імкнуцца павышаць кошт ЖКП паступова.
Новыя тарыфы на электрычную энергію Саўмін зацвердзіў пастановай ад 27 снежня 2018 года №947. Гэтыя тарыфы ўжо ўступілі ў сілу і распаўсюджваюцца ў тым ліку і на выдаткаваную з пачатку снежня электрычнасць.
Тарыфы на электрычнасць у Беларусі ўстаноўленыя наступныя:
- Аднаставачны тарыф электраэнергіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі - 0,1218 рубля за 1 кВт.гадз
- Дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах: з 22:00 да 17:00 - 0,0853 рубля за 1 кВт.гадз, а з (з 17:00 да 22:00) - 0,2436 рубля за 1 кВт.гадз
- Тарыф на электраэнергію для ацяплення і водазабеспячэння з магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт з 23:00 да 6:00 складзе 0,1003 за 1 кВ.ч, у іншы час - 0,1863 за 1 кВт.гадз
- Тарыф на электрычнасць для ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў шматкватэрных дамах без цэнтральнага цяпло-і газазабеспячэння, а таксама з электраплітамі ва ўмове адсутнасці лічыльніка - 0,0687 за 1 кВт.гадз
Нагадаем, ужо ў наступным годзе ў Беларусі плануюць адмяніць дыферэнцыраваны тарыф на электраэнергію - будзе дзейнічаць адзіны кошт.