https://bel.sputnik.by/20181230/Eysmant-navagodnyae-televnshavanne-Lukashenk-zapshuts-30-snezhnya-1039391640.html
Эйсмант: навагодняе тэлевіншаванне Лукашэнкі запішуць 30 снежня
Эйсмант: навагодняе тэлевіншаванне Лукашэнкі запішуць 30 снежня
Sputnik Беларусь
Зараз тэкст навагодняга віншавання знаходзіцца ў прэзідэнта - ён яго "глыбока аналізуе, дзесьці дашліфоўвае". 30.12.2018, Sputnik Беларусь
2018-12-30T08:58+0300
2018-12-30T08:58+0300
2018-12-30T02:08+0300
грамадства
галоўнае
навіны
аляксандр лукашэнка
новы год
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103934/23/1039342368_0:0:1200:678_1920x0_80_0_0_2a142bc3406b878017df3a0359754a6f.jpg
МІНСК, 30 сне - Sputnik. Навагодняе тэлевізійнае віншаванне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу яшчэ не запісана, плануецца, што гэта будзе зроблена ў гэту нядзелю, паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант у эфіры суботняга шоу "Макаёнка, 9" на тэлеканале "Беларусь-1"."Запіс звароту прэзідэнта для мяне самае складанае і адказнае мерапрыемства ў годзе... Ён пакуль не запісаны, але ідзе актыўная праца па яго падрыхтоўцы. Запланавана, што ён будзе запісаны заўтра (30 снежня - Sputnik)", - сказала Эйсмант.Паводле яе слоў, прэзідэнцкае навагодняе віншаванне беларускаму народу "ўжо перапісвалі пяць разоў". Кіраўнік дзяржавы будзе "глыбока аналізаваць" і чытаць перададзены яму варыянт тэксту, сказала прэс-сакратар.Яна таксама распавяла, што калі ў тэксце віншавання кіраўніку дзяржавы не спадабацца адна коска, то прыйдзецца перапісаць увесь абзац, а калі адно слова - усю старонку.Адзначаючы інтэнсіўную працу па падрыхтоўцы традыцыйнага віншавання кіраўніка дзяржавы, Эйсмант сказала: "Без пяці дванаццаць 31 снежня яно будзе".Паводле яе слоў, над падрыхтоўкай віншавання працуе рабочая група ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103934/23/1039342368_0:0:1200:754_1920x0_80_0_0_67045cdd3bed06a72f6564f731ffdeed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, галоўнае, навіны , аляксандр лукашэнка, новы год
грамадства, галоўнае, навіны , аляксандр лукашэнка, новы год
Эйсмант: навагодняе тэлевіншаванне Лукашэнкі запішуць 30 снежня
Зараз тэкст навагодняга віншавання знаходзіцца ў прэзідэнта - ён яго "глыбока аналізуе, дзесьці дашліфоўвае".
МІНСК, 30 сне - Sputnik. Навагодняе тэлевізійнае віншаванне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу яшчэ не запісана, плануецца, што гэта будзе зроблена ў гэту нядзелю, паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант у эфіры суботняга шоу "Макаёнка, 9" на тэлеканале "Беларусь-1".
"Запіс звароту прэзідэнта для мяне самае складанае і адказнае мерапрыемства ў годзе... Ён пакуль не запісаны, але ідзе актыўная праца па яго падрыхтоўцы. Запланавана, што ён будзе запісаны заўтра (30 снежня - Sputnik)", - сказала Эйсмант.
Паводле яе слоў, прэзідэнцкае навагодняе віншаванне беларускаму народу "ўжо перапісвалі пяць разоў". Кіраўнік дзяржавы будзе "глыбока аналізаваць" і чытаць перададзены яму варыянт тэксту, сказала прэс-сакратар.
Яна таксама распавяла, што калі ў тэксце віншавання кіраўніку дзяржавы не спадабацца адна коска, то прыйдзецца перапісаць увесь абзац, а калі адно слова - усю старонку.
Адзначаючы інтэнсіўную працу па падрыхтоўцы традыцыйнага віншавання кіраўніка дзяржавы, Эйсмант сказала: "Без пяці дванаццаць 31 снежня яно будзе".
Паводле яе слоў, над падрыхтоўкай віншавання працуе рабочая група ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.