МІНСК, 31 сне - Sputnik. Надвор'е ў апошні дзень адыходзячага 2018-га года, як звычайна, з'яўляецца не такім, як чакаюць многія беларусы, прагноз на 31 снежня апублікаваў рэспубліканскі Гідраметцэнтр.
Так, замест снегу і лёгкага марозу ў першай палове дня на большай частцы краіны захаваецца туман, адзначаюць сіноптыкі. У асобных раёнах Беларусі слабы галалёд, наліпанне мокрага снегу. Месцамі на дарогах галалёдзіца.
Вецер, згодна з прагнозам Гідрамета, слабы да ўмеранага, пераменных напрамкаў.
Тэмпература паветра па краіне раніцай і днём ад мінус трох да плюс трох. У Мінску раніцай і днём да +2, вечарам да -2.
А 1 студзеня чакаецца ўзмацненне ветру - да 18 метраў у секунду. У сталіцы чакаюцца ападкі і днём да +2 градусаў.