Галоўная ёлка Мінска апынулася вышэй за маскоўскую

© Sputnik / Виктор ТолочкоГалоўная ёлка Мінска апынулася вышэй за маскоўскую
Галоўная ёлка Мінска апынулася вышэй за маскоўскую - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рэйтынгу вышыні святочных ёлак краін СНД мінская апынулася на пятым месцы

МІНСК, 2 сту - Sputnik. Навагодняя ёлка, усталяваная на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, апынулася вышэй за маскоўскую на тры метры, сведчаць дадзеныя аналітычнага агенцтва "ТурСтат".

Ёлка каля Палаца спорту ў Мінску - Sputnik Беларусь
Мінскую ёлку назвалі адной з лепшых у Еўропе

Спецыялісты агенцтва склалі рэйтынг самых высокіх навагодніх ёлак у сталіцах СНД. Аказалася, што 30-метровая мінская ёлка на тры метры вышэй за дрэва, усталяванае на Саборнай плошчы Крамля ў Маскве.

У топ-10 сталіц краін СНД з самымі высокімі ёлкамі таксама ўвайшлі Ашхабад (38 метраў), Баку і Ерэван (па 37 метраў), Ташкент (35 метраў), Душанбе (28 метраў), Астана (25 метраў), Бішкек (25 метра ) і Тбілісі (25 метраў).

Самая высокая ёлка радуе жыхароў і гасцей Ашхабада, Мінск замыкае пяцёрку самых высокіх канструкцый.

Адзначым, што маскоўская ёлка на Саборнай плошчы Крамля ў Маскве па вышыні толькі на 7-м месцы, аднак яна адзіная - жывая.

Стужка навiн
0