https://bel.sputnik.by/20190103/Ad-golaga-kuzava-da-vyasellya-Tesla-pakazala-yak-zbrayuts-Model-3-1039420373.html
Ад голага кузава да "вяселля": Tesla паказала, як збіраюць Model 3
Ад голага кузава да "вяселля": Tesla паказала, як збіраюць Model 3
Sputnik Беларусь
Кампанія Tesla Motors паказала ў паскораным відэа працэс зборкі седана Model 3. Глядзіце, як будучая машына рухаецца па канвееры. 03.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-03T12:22+0300
2019-01-03T12:22+0300
2019-01-03T09:09+0300
тэхналогіі
відэа
tesla
машынабудаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103941/89/1039418978_0:0:1572:888_1920x0_80_0_0_52134f80b825cb4b302cd2fa4dab115c.jpg
Прадстаўнікі Tesla пастараліся паказаць увесь працэс, пачынаючы ад траплення каркаса кузава на канвеер, перад якім супрацоўнік завода памахаў рукой у камеру. Далей будучая машына рухаецца па канвееры і "абрастае" ўсё новымі дэталямі - салона, навяснымі кузаўнымі элементамі і гэтак далей.Паказаны таксама і працэс "вяселля" - звычайна так называецца аб'яднанне рухавіка ўнутранага згарання з трансмісіяй і кузавам. Але ў дадзеным выпадку ў машыне усталёўваецца электраматор.Цікава, што шмат у чым у працэсе зборкі задзейнічаны робаты, людзі ў кадры з'яўляюцца не так часта, і часам відаць, што работнікі проста сочаць за працай канвеерных механізмаў.Таймлапс у выніку заканчваецца тым, што ў цалкам сабраны аўтамабіль садзіцца кіроўца і вывозіць гатовую машыну на завадскую пляцоўку.Tesla Model 3, як можна вызначыць па лічбе, з'яўляецца трэцім па ліку аўтамабілем амерыканскай кампаніі. Машына вырабляецца на каліфарнійскім заводзе Tesla.
https://bel.sputnik.by/20180304/zhemchugov-zemnye-bakterii-pereedut-na-mars-na-sportkare-tesla-ilona-maska-1034025784.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103941/89/1039418978_79:0:1492:888_1920x0_80_0_0_4609aed015b8ae3551243d4e980a99a5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэхналогіі, tesla, машынабудаванне
тэхналогіі, tesla, машынабудаванне
Ад голага кузава да "вяселля": Tesla паказала, як збіраюць Model 3
Кампанія Tesla Motors паказала ў паскораным відэа працэс зборкі седана Model 3. Глядзіце, як будучая машына рухаецца па канвееры.
Прадстаўнікі Tesla пастараліся паказаць увесь працэс, пачынаючы ад траплення каркаса кузава на канвеер, перад якім супрацоўнік завода памахаў рукой у камеру. Далей будучая машына рухаецца па канвееры і "абрастае" ўсё новымі дэталямі - салона, навяснымі кузаўнымі элементамі і гэтак далей.
Паказаны таксама і працэс "вяселля" - звычайна так называецца аб'яднанне рухавіка ўнутранага згарання з трансмісіяй і кузавам. Але ў дадзеным выпадку ў машыне усталёўваецца электраматор.
Цікава, што шмат у чым у працэсе зборкі задзейнічаны робаты, людзі ў кадры з'яўляюцца не так часта, і часам відаць, што работнікі проста сочаць за працай канвеерных механізмаў.
Таймлапс у выніку заканчваецца тым, што ў цалкам сабраны аўтамабіль садзіцца кіроўца і вывозіць гатовую машыну на завадскую пляцоўку.
Tesla Model 3, як можна вызначыць па лічбе, з'яўляецца трэцім па ліку аўтамабілем амерыканскай кампаніі. Машына вырабляецца на каліфарнійскім заводзе Tesla.