Мінінфарм заблакаваў шэсць сайтаў за экстрэмізм

© Pixabay / succoЗамак на камп'ютарнай клавіятуры
Замак на камп'ютарнай клавіятуры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Канкрэтныя інтэрнэт-рэсурсы, доступ да якіх абмежаваны, ведамства не называе.

МІНСК, 3 сту - Sputnik. Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да шасці інтэрнэт-рэсурсаў за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамілі ў чацвер у прэс-службе ведамства.

Мінінфарм рэспублікі мае права блакаваць інтэрнэт-рэсурсы за парушэнне беларускага заканадаўства.

Упершыню у 2019 годзе гэтая мера была прынятая ўжо 2 студзеня.

"На падставе рашэння суда Цэнтральнага раёна г. Мінска і кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі", Міністэрства інфармацыі 2 студзеня 2019 года абмежавала доступу да шасці інтэрнэт-рэсурсаў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", - паведамілі ў ведамстве.

Па зразумелых прычынах, пералік заблакаваных рэсурсаў ведамства не прывяло. Невядома і тое, ці ўваходзяць у гэты спіс толькі сайты, або суполкі ў сацыяльных сетках таксама.

У 2018 годзе Мінінфарм абмежаваў доступ да сотняў інтэрнэт-рэсурсаў. Часцей за ўсё прычынай блакавання становіцца неналежная рэклама. Таксама доступ да сайтаў абмяжоўваюць з-за размяшчэння інфармацыі аб продажы наркатычных і псіхатропных рэчываў. У пачатку снежня з-за гэтага былі заблакаваныя паўтары сотні рэсурсаў.

Стужка навiн
0