XV Калядны турнір аматараў хакея стартаваў 3 студзеня ў Мінску, матчы першынства прымае "Чыжоўка-Арэна". Гаспадары - каманда прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі - першую сустрэчу ў рамках спаборніцтваў правялі супраць зборнай Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ). Паядынак завяршыўся з лікам 13:7 на карысць беларусаў. Кіраўнік дзяржавы закінуў адну шайбу і аддаў тры галявыя перадачы.
Лепшым гульцом у складзе каманды Лукашэнкі стаў Даніэль Корса, аформіў хет-трык. У складзе сапернікаў лепшым быў прызнаны капітан каманды Сюзана Колбенхайер - яна за пяць хвілін тройчы здолела трапіць у вароты беларусаў.
Вынікі іншых матчаў:
- Славакія - Швейцарыя 10: 4
- ААЭ - зборная Балкан 9: 5
- Фінляндыя - Германія 10: 2
Сёння другі гульнявы дзень на турніры. У 12.30 пачалася гульня швейцарцаў з расіянамі, ў 14:00 кітайцы пазмагаюцца з арабамі, а ў 18:30 немцы - з чэхамі. Каманда беларускага прэзідэнта ў 19:00 правядзе паядынак супраць яшчэ аднаго пачаткоўца Каляднага турніру - зборнай Балтыі.