Адшумелі навагоднія святы, ужо не чуваць петард і феерверкаў, і хоць сёй-той яшчэ не даеў салату аліўе, тым не менш, хочацца падмацаваць сябе чымсьці больш свежым. На думку спецыяліста па святочных пачастунках Аляксандра Мелкумава, такой стравай могуць стаць галубцы.
Суразмоўца радыё Sputnik Беларусь лічыць, што менавіта спалучэнне гаючых уласцівасцяў капусты і моцнага мяснога фаршу здольна стварыць сапраўдны цуд і вывесці арганізм з паслясвяточнага ступару.
"Бярэм галоўку капусты, адрэжам лісточкі і кладзем у кіпень. Рыхтуем фарш - палова свініны, палова ялавічыны, дадаем перац, соль, разнастайную зеляніну і заварочваем фарш у мяккія пасля кіпеню лісточкі. Укладваем на дне гусятніцы ўперамешку з цёртай морквай і цыбуляй, заліваем вадзіцай і дадаем тамат. А потым пачынаецца самае галоўнае", - распавядае Мелкумаў.
Поўную версію рэцэпту спецыяльных галубцоў ад Аляксандра Мелкумава, якія здольныя абудзіць у каханай жанчыне самыя далікатныя пачуцці, вы пачуеце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.
Чытайце таксама:
- Лепшы беларускі рэцэпт ад пахмелля: гатуем аўсяны кісель
- Посцім смачна: гатуем стравы з селядцом для навагодняга стала
- Хутка Каляды: рыхтуем посны стол па народных рэцэптах