Тысячу гледачоў "Еўрабачання" ў Тэль-Авіве паселяць у намётах

© AP / Armando FrancaФанаты з Ізраіля на "Еўрабачанни 2018"
Фанаты з Ізраіля на Еўрабачанни 2018 - Sputnik Беларусь
Намёты гасцям конкурсу плануецца прапаноўваць у трох коштавых катэгорыях.

МІНСК, 4 сту - Sputnik. Мэрыя Тэль-Авіва абвясціла тэндар на пабудову намётавага гарадка паблізу Ізраільскага выставачнага цэнтра, цытуе РІА "Новости" дарадца мэра Рона Хульдаі Ілана МіхаэлІ. У гэтых намётах гарадскія ўлады плануюць размясціць тысячы фанатаў і гасцей, якія прыедуць у Ізраіль ужо ў маі 2019 года. Намёты плануецца пабудаваць так, каб госці маглі абраць сабе месца з трох коштавых катэгорыі з розным узроўнем камфорту.

Самы бюджэтны варыянт - арэнда месца для самастойнай ўстаноўкі намёту. Другая коштавая катэгорыя прадугледжвае арэнду вялікіх, прасторных намётаў падвышанай камфортнасці. А самыя патрабавальныя госці змогуць арандаваць домікі з уласным санвузлом і кандыцыянерам. На тэрыторыі гарадка ўлады Тэль-Авіва таксама плануюць пабудаваць пляцоўкі для правядзення вечарынак, зоны хуткага харчавання і нават адкрыць пункт пракату веласіпедаў.

Нагадаем, што конкурс "Еўрабачанне-2019", які стаў 64-м па ліку, пройдзе ў Ізраілі. Доўгі час даты і горад правядзення конкурсу не былі вызначаны, абмяркоўвалася і верагоднасць адмены конкурсу з-за фінансавых праблем. Грамадская тэлерадыёкампанія Ізраіля запатрабавала ад урада вылучыць 12 мільёнаў еўра для забеспячэння заклада Еўрапейскаму вяшчальнаму саюзу. У верасні стала вядома, што прыме фестываль Тэль-Авіў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі