Турнір праходзіць у сталіцы Беларусі ўжо ў 15-ы раз, спаборніцтвы ідуць паралельна з фіналам дзіцячага першынства па хакеі "Залатая шайба", у якім за каманду "Грыфоны" выступае малодшы сын беларускага прэзідэнта Мікалай.
Кіраўнік дзяржавы ў чацвер правёў першую гульню на лёдзе "Чыжоўка-Арэны": яго каманда з разгромным лікам 13:7 выйграла ў зборнай ІІХФ. Лукашэнка забіў адзін гол і зрабіў тры дзейсныя перадачы.
У пятніцу, 4 студзеня, каманда прэзідэнта згуляе са зборнай Балтыі.