Хаяо Міядзакі – японскі рэжысёр-аніматар, пісьменнік, сцэнарыст і прадзюсар, заснавальнік студыі Ghibli. Ён аўтар шматлікіх анімацыйных фільмаў і ўладальнік пазаконкурснага ганаровага "Оскара", які быў уручаны рэжысёру з фармуліроўкай "за аказанне глыбокага ўплыву на сусветную анімацыю, натхняючы цэлае пакаленне мастакоў працаваць у гэтай галіне і асвятляючы яе бязмежны патэнцыял".
Міядзакі – аўтар вядомых анімацыйных фільмаў "Нябесны замак Лапута", " Магіла светлячкоў", "Мой сусед Тотара", "Хадзячы замак", "Знесеныя прывідамі", "Прынцэса Мананокэ" і многіх іншых. Яго фільмы пераведзеныя на шматлікія мовы свету, у тым ліку і на беларускую.
Галасуйце за ваш любімы фільм у рэйтынгу, які склаў Sputnik.