МІНСК, 6 сту - Sputnik. На Беларусь працягвае насоўвацца халодны цыклон, які будзе перамяшчацца з поўначы Еўропы праз тэрыторыю нашай краіны ў напрамку Украіны, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У нядзелю слупок тэрмометра апусціцца да 14 градусаў марозу, а ў ноч на 7 студзеня і ў калядную раніцу чакаюцца да мінус 22 градусаў.
У сярэдзіне тыдня, 8 і 9 студзеня, зноў пацяплее - слупок тэрмометра падымецца да мінус 11 градусаў. Але ўжо 10 студзеня да вечара маразы зноў узмоцняцца. У ноч з чацвярга на пятніцу зноў чакаецца да мінус 20.
Увесь тыдзень будзе малавоблачна, часам туман. Ападкі будуць пераменлівыя ад невялікага снегу да завеі.